(Untitled)

Nov 25, 2011 10:02

крок ідучы за крокам -
маё павяртаньне
назаўжды не пазбыцца
салодкай памяці
ня можна ніяк ізьведаць
дарогу ночы:
ці ападзе на зямлю
бяз думак
пра цёплыя зоры?

малітва сон разрывае
разьвіднелася
год ляціць наўздагон
суседняму
а хто я такі бязь лісьця?
хто ж я такі бяз кораня?
кім жа тады мне стаць
у гэтым сьвеце пачаткаў?
кім жа тады?

ў

Leave a comment

Comments 2

gwlan November 25 2011, 10:43:43 UTC
!!!

толькі я не зусім зразумеў, хто ападзе.

Reply

jivebelarus November 25 2011, 11:39:05 UTC
ападзе ноч. толькі спачатку перад ёй там быў прыметнік.

Reply


Leave a comment

Up