кінуць усё і з'ехаць зь менску

Nov 29, 2010 13:49

адным лянівым вечарам я спытала ў ягора: "вось уяві: табе кажуць, што трэба будзе з'ехаць на размеркаваньне ў іншы горад. у менск нельга. ніяк. і ў абласныя гарады - ніяк. толькі ў раённыя. але можна самому выбраць гэты горад. які табе падабаецца?" натуральна, што першы адказ быў "ніякі, не хачу я нікуды ехаць"(самая вялікая праблема мінчукоў - ( Read more... )

дурфак, лайф, развагі, навакольле, сама _па_сабе, гарады, журналістыка

Leave a comment

Comments 30

magik_midnight November 29 2010, 12:00:37 UTC
Хіба вас мусіць турбаваць тое, што аднакласнікі, якія хацелі быць дактарамі, настаўнікамі, інжынерамі, а сталі прадавачкамі, будаўнікамі і п'юць? Гэта ж іх выбар, а не ваш.

Reply

jana_elka November 29 2010, 12:45:21 UTC
але мне крыўдна з іх. мне шкада іх. і настальгія ж... такая моцная штука. калі ўзгадваеш, што сябра сяргей марыў стаць футбалістам, і так ярка ўсё апсіваў, і так імкнуўся да гэтага. а цяпер у яго алкагалізм такой ступені, што я аднойчы яго не пазнала, убачыўшы ў горадзе, то неяк старшна становіцца. хочацца схавацца і ня бачыць гэтага.

Reply


andorac November 29 2010, 12:12:10 UTC
у суботу бачыў свайго аднакласніка Жэню. Ён на медбрата адвучыўся, а цяпер будаўніком працуе. Працуе ад 8 да 19. Зарабляе мільён. Кажа, дадому прыязджае толькі вячэраць і спаць. Нешта нявесела.

Reply

ex_ihrachys November 29 2010, 12:16:10 UTC
Не крыўдзьцеся толькі, бо гэта проста чорны гумар... але вельмі захацелася дадаць:
"Ён на медбрата адвучыўся, а цяпер будаўніком працуе. Працуе ад 8 да 19. Зарабляе мільён. Кажа, дадому прыязджае толькі вячэраць і спаць. Галасуе за Бацьку."

Reply

andorac November 29 2010, 12:18:37 UTC
я не пытаўся за каго галасаваць будзе :)

Reply

jana_elka November 29 2010, 13:02:26 UTC
мая знаёмая пасьля журфака ўладкавалася па разьмеркаваньні ў газету "мінская праўда". яна казала так: "газета гаўно, але ў мінску", таму і пайшла туды працаваць. камандзіроўкі вельмі частыя (у тыя ж раённыя гарады), задалбалі мозг ідэалогіяй і тым, як напісаць так, каб удоі падаваліся ў чатыры разы вышэйшымі за рэальныя, плацяць 500-600 тысяч... аднойчы яна зрабіла выснову: "і нахера я ў мінск разьмяркоўвалася, калі праз дзень у мяне то узда, то вілейка?"
так што калі можаш у мінску зарабляць больш, таыд варта заставацца, але сядзець тут за капейкі проста таму што "ну гэта ж мінск, сталіца", па-мойму, глупства беспрэцэндэнтнае.

Reply


veter_r_r November 29 2010, 12:33:41 UTC
А я б уехал в Мядель.. но сложность в том, что у программистов региональное расслоение зарплат куда более суровое.

Reply

jana_elka November 29 2010, 12:46:11 UTC
да, Мядзель шыкоўны. Я там толькі праездам аднойчы была, але нават гэта ўразілі. Ну, і расповеды сяброў, што там жылі, канешне, паўплывалі.

Reply

veter_r_r November 29 2010, 12:52:20 UTC
Ну я вообще не люблю большие города как таковые. Собственное, если взять офисы крупных западных IT-контор, то они располагаются в очень небольших по масштабу городках.
Ну, конечно, там и инфраструктура другая и т.д. :(

Reply


i_amrita November 29 2010, 12:42:19 UTC
IMHO: працую адказным сакратаром у Буда-Кашалева, ужо 4 месяцы са свайго двухгадовага тэрміну. не будуйце надта вялікіх паветраных палацаў. так, жыллё каштуе меньш. але калі гарадок маленькі, знайсці яго тут вольнае надзвычай цяжка. пра заробак у 1,2 мільёны вы дзе пачулі? можа,рэдактар які столькі і атрымае. можа, нават столькі пройдзе праз бугалтэрыю. але на рукі вы столькі не атрымаеце. калі я памыляюся, напішыце мне пасля першага заробку.
камусьці тут падабаецца, не ўсё так дрэнна, не хачу, каб склалася такое ўражанне. але проста засцерагаю: не чакайце надта шмат ад размеркавання ў раён.
я ведаю адно: дзень у дзень са сканчэннем айго тэрміну адпрацоўкі я з'еду адсюль, каб ніколі больш не вярнуцца.

Reply

jana_elka November 29 2010, 12:51:20 UTC
такая зарплата ў ваўкавыскай газеце. гэта я ведаю на 100%. таму што бачыла разьліковыя лісты і мне самой прапаноўвалі там працаваць. я ніколі не была ў буда-кашалёва і, калі шчыра, чарнобыльскі рэгіён мяне не цікавіць упрынцыпе. вось там я ня толькі жыць не хачу, але нават эпізадычна не хацела б там апынуцца. я ведаю на 100%, што ў заходнебеларускіх гарадах ёсьць свая атмасфера, што там зараз пачаў разьвівацца малы бізнэс, што чалавек з мазгамі можа праз некаторы час пачаць свой бізнэс. і друкавальны цэнтр, якіх сотні ў менску, у нясьвіжы будзе ці першым, ці другім.
я выдатна ведаю сітуацыю з працаў у газэтах сталіцы. большасьць выпукнікоў мае 800 тыс. - максімум. на альфа-радыё - радыё з пантамі і малымі зарплатамі- выпускнікам плацяць па 600 тыс. у мінску на гэтыя грошы, не маючы ўласнага жылля і без падтрымкі бацькоў ці мужа, пражыце нерэальна. дык нашто трымацца за гэта? проста за ярлык сталіца?

Reply

i_amrita November 29 2010, 15:26:19 UTC
вы забыліся на галоўнае, пра што я казала. я не абвяргаю і нават амаль не спрачаюся, проста чую нейшта ўзнёсла-натхнёнае ў вашых словах. прабачце, калі памылілася. проста заклікаю: не будуйце зашмат ілюзій.
добра можа быць і ў Менску - мая саброўка-журналістка за здарова жывеш зарабляла свой мільён у прыватным часопісе, і у правінцыі. але пазбягайце абагульненняў. а яшчэ вялікая розніца паміж тымі, хто вяртаецца адпрацоўваць да бацькоў і тымі, хто, напрыклад, патрапіць у мястэчка з 9-10 тысячамі жыхароў. а такіх шмат па Буларусі.
калі, канешне, пяць гадоў прасядзець адно ў інтэрнаце, розніцы паміж Менскам і правінцыяй можна не заўважыць, а вось калі змяніць напоўненае падзеямі жыцце на ціха-мірнае "рабоат-дом"...

Reply

jana_elka November 29 2010, 15:36:37 UTC
самае галоўнае, пра што я хацела сказаць у сваім допісе, зводзіцца да банальнага "не место красіт человека". трымацца за менск проста таму што гэта сталіца - глупства. бо мільён у малым горадзе і мільён у менску - вялікая розьніца. і стэрэатып пра тое, што ў правінцыйным горадзе ўсе пасьпіваліся, а ў менску адна інтэлегенцыя таксама. чарнобыльскія раёны ў менску (паўднёвы захад, напрыклад), нагадваюць кунст-камеру жывых людзей-маральных уродаў. ні ў адным малым горадзе Беларусі, якія я аб'езьдзіла будзь здароў, такога я ня бачыла. прыязджаць у тэатр і на канцэрт можна ў менск і ў абласны горад. усё адно часцей чым два разы на месяцнават менчукі рэдка выбіраюцца. а вось экалогія ў менску. адна вада ў паўднёвым захадзе чаго вартая... так што ідэальнае жыцьцё з менску, па-мойму, агромністы стэрэатып. каб жыцьцё тут было прыўкраснае, пахаць трэба значна больш, чым у Буда-Кашалёве.

Reply


magik_midnight November 29 2010, 12:42:43 UTC
Гісторыя пра адчайную эмігрантку-журналістку мае пад сабою рэальную глебу? І што за горад яе спакусіў цэнральнаю вуліцаю і турмамі? :)

Reply

jana_elka November 29 2010, 12:52:32 UTC
гісторыя рэальная. спакусіў яе, найперш, каханы чалавек. а горад хутчэй не спужаў. калі не памыляюся, год 5 ці нават 7 ужо там жыве.

Reply

magik_midnight November 29 2010, 12:55:04 UTC
Орша? :)

Reply

jana_elka November 29 2010, 12:57:36 UTC
івацэвічы

Reply


Leave a comment

Up