кінуць усё і з'ехаць зь менску

Nov 29, 2010 13:49

адным лянівым вечарам я спытала ў ягора: "вось уяві: табе кажуць, што трэба будзе з'ехаць на размеркаваньне ў іншы горад. у менск нельга. ніяк. і ў абласныя гарады - ніяк. толькі ў раённыя. але можна самому выбраць гэты горад. які табе падабаецца?" натуральна, што першы адказ быў "ніякі, не хачу я нікуды ехаць"(самая вялікая праблема мінчукоў - ( Read more... )

дурфак, лайф, развагі, навакольле, сама _па_сабе, гарады, журналістыка

Leave a comment

andorac November 29 2010, 12:12:10 UTC
у суботу бачыў свайго аднакласніка Жэню. Ён на медбрата адвучыўся, а цяпер будаўніком працуе. Працуе ад 8 да 19. Зарабляе мільён. Кажа, дадому прыязджае толькі вячэраць і спаць. Нешта нявесела.

Reply

ex_ihrachys November 29 2010, 12:16:10 UTC
Не крыўдзьцеся толькі, бо гэта проста чорны гумар... але вельмі захацелася дадаць:
"Ён на медбрата адвучыўся, а цяпер будаўніком працуе. Працуе ад 8 да 19. Зарабляе мільён. Кажа, дадому прыязджае толькі вячэраць і спаць. Галасуе за Бацьку."

Reply

andorac November 29 2010, 12:18:37 UTC
я не пытаўся за каго галасаваць будзе :)

Reply

jana_elka November 29 2010, 13:02:26 UTC
мая знаёмая пасьля журфака ўладкавалася па разьмеркаваньні ў газету "мінская праўда". яна казала так: "газета гаўно, але ў мінску", таму і пайшла туды працаваць. камандзіроўкі вельмі частыя (у тыя ж раённыя гарады), задалбалі мозг ідэалогіяй і тым, як напісаць так, каб удоі падаваліся ў чатыры разы вышэйшымі за рэальныя, плацяць 500-600 тысяч... аднойчы яна зрабіла выснову: "і нахера я ў мінск разьмяркоўвалася, калі праз дзень у мяне то узда, то вілейка?"
так што калі можаш у мінску зарабляць больш, таыд варта заставацца, але сядзець тут за капейкі проста таму што "ну гэта ж мінск, сталіца", па-мойму, глупства беспрэцэндэнтнае.

Reply

andorac November 29 2010, 13:06:12 UTC
нешта малавата ў дзярж.смі атрымліваюць

Reply

jana_elka November 29 2010, 13:52:15 UTC
зь дзяржаўных газэт вялікія заробкі толькі ў Саўбеліі, але ня ўсе там хочуць працаваць дый ня ўсім прапаноўваюць.

Reply

andorac November 29 2010, 14:48:57 UTC
вялікія гэта колькі? і ў астатніх на якім узроўні? цікава :)

Reply

jana_elka November 29 2010, 15:04:55 UTC
я з калегай рабіла працу па параўнаньні заробкаў бел. і замежных журналістаў. верагодна, што хутка з'явіцца артыкул пра гэта ў "абажуры". так што пакуль не магу раскрыць усе лічбы. магу сказаць толькі, што "наша ніва" па ўзроўню бел. заробкаў для журналістаў займае вышэй за сярэднія пазіцыі. скажам, у "звяздзе" і "рэспубліцы" карэспандэнты атрымліваюць або столькі ж, або крыху меньш. гэта пры іх датацыях, накладзе і рэкляме.

Reply


Leave a comment

Up