Імёны Заходняй Беларусі

Jan 03, 2010 13:44

Калі ў Ваўкавыск (Заходняя Беларусь) прыязджаюць правераючыя з Мінфіну, Дзяржкантролю, Мін. па падатках і зборах і да іх падобныя, першы час ім зусім няпроста знайсьці агульную мову з ваўкавыскімі калегамі. Неяк так атрымліваецца, што прыязджаюць выхадцы:) з Магадана Магілёва, Віцебска, Гомеля, а то і Расеі... Таму звыкнуць да звычайных мясцовых імёнаў людзей ім няпроста. Імёны звычайна такія: Рэгіна Мечыславаўна, Паліна Вальдэмараўна, Юліянна Альбертаўна, Юстына Станіславаўна, Чэслаў Вітольдавіч, Тадэуш Бернардавіч... І гэта ня жарт. Толькі што я пералічыла супрацоўнікаў аднаго з рэвізійных аддзелаў. Калі знаёмства даходзіць да маёй мамы, правераючыя з палёгкай усьміхаюцца - Любоў Георгіеўна запамінаецца нейк прасьцей. Але гэта толькі да таго часу, пакуль мама не называе прозьвішча (мой дзед быў палякам). О тут яны закатваюць вочы...

Шчыра сказаць, мне імёны і прозьвішчы маіх землякоў вельмі падабаюцца:)))))))

эРБэ, мая краіна Беларусь, лайф, наваколле

Previous post Next post
Up