Jan 03, 2010 14:03
На першым курсе мяне засялілі ў пакой, дзе ўжо жылі дзьве дзяўчыны з 4-га курса - Таня (Салдат) і Наташа (Казей). Зразумела, што першы час мне было страшна, што яны будуць мяне мучыць, але ці то мяне замучыць складана, ці то яны былі вельмі харошыя (можа, і тое, і другое разам), але гэта быў лепшы час майго студэнцкага жыцьця. Было насамрэч весела і цікава жыць!
Наташа працавала на тэлебачаньні, пра якое я праз месяц сумеснага пражываньня ведала, бадай, усё: імёны рэдактараў, аператаў, журналістаў, назвы праграмаў, хто дурань, хто нармальны... Дзіўна, але да гэтага часу большасьць аповядаў я яшчэ помню.
Таня працавала на радыё. Яна фанатычна любіла ружовы колер, размаўляла па-беларуску і была вельмі актыўным чалавекам.
Калі Наташа прыходзіла з працы альбо унівэра, яна ўключала камп'ютар, мы сядалі на ложкі і ўсе разам глядзелі серыял Sex in the city. Наташа пераглядала яго соты раз, мы на той момант - дзесяты. Казей магла замест герояў агучваць дыялогі, ведала, у якім моманце быў зроблены каравы пераклад і часта ўздыхала, калі ў Кэры і Біга наладжваліся стасункі (хто глядзеў - зразумее, хто не глядзеў - тэрмінова глядзець). Ёй падабаўся Біг, ён адпавядаў яе стандартам "ідэальнага мужчыны". Калі мы пазнаёміліся, Наташа парвала стасункі з чалавекам, які, па яе словах, быў падобны да гэтага Біга. Казей падтрымлівала тэорыю Саманты і кампаніі, пра тое, што жанчына, як і мужчына, мае права сустракацца з чалавекам толькі дзеля сэкса. Для мяне тады гэта тэорыя была шокам.
Я магу памыляцца, але, па-мойму, серыял настолькі захапіў Салдата, Казей і яшчэ 2-х іх сябровак, што яны пачалі шукаць у сабе падабенства да гал. гераінь: хто кім будзе? Хто Кэры? Саманта? Шарлот? Міранда?
(да, дзяўчаты часта параўноўваюць сябе з гераінямі фільмаў...)
У гэтым праглядваньні серыялаў была нейкая традыцыя - глядзець, разважаць, абмяркоўваць. Мы думалі над лёсамі выдуманых людзей і спрабавалі прымераць гэта на жыцьцё рэальнае.
Пераглядаючы серыі ( зьбілася з падліку ў які раз), я ўзгадваю свой першы курс: як я ўспрымала дзеяньне гераінь, як на падзеі ў серыях рэагавалі Салдат і Казей...
Успрыманьні зьмяняюцца:)
сябрукі,
лайф,
кіно