… таму “ідэаліста” (як філосафа) вылучае актыўнае стасаванне ў маўленні / мысленні суб’ектных канструкцыяў ў дачыненні да адзінстваў адрозных ад жывых істотаў, напрыклад:
· Быццё развінаецца, быццё атуляе
· Ісціна адбываецца
· Любоў узносіць
· Ідэі фармуюць
…
- стасаванне ўгрунтаванае на свядомым выбары, пакліканым ухапіць перакананасць у:
- тым што існуе нешта большае за адвольнасць / сваволю асобнага мыслення ці індывідуальнае чыннасці;
- Гэтае большае з’яўляецца дабром для адзінакавага - яно павінна быць аўтарытэтам для апошняга;
- Таму сапраўдная годнасць асобнага мыслення / індывідуальнай чыннасці ёсць іх пэўнага кшталту аскеза: самаабмежаванне, якое дазваляе развінуцца большаму ў стыхіі мыслення/чыннасці як такому
Усе астатнія “азначэнні” “ад лукавага”