Паланечка-Ішкалдзь

Mar 09, 2012 12:02





Наяўнасць “Рэгіянальных ліній”, зрабіла для нас болей прывабным і дасяжным Берасцейскі раён. Учора вырашылі нарэшце выправіцца да Паланечкі і Ішкалдзі, прысутнасць якіх на беларускіх мапах ужо даўно муляла вока…


Паланечка сустракала нас абсалютнай адсутнасцю людзей і вялікай колькасцю хатняе птушкі, так што мы нарэшце пачалі будаваць гіпотэзы - ці не пераўтварыліся яе жыхары ў гусей, кур і індычак, і дзіўнымі збудаваннямі - пра паходжанне і фунцыянальнасць якіх мы таксама стварылі шмат жартаўлівых гіпотез:


Схадзілі да Юр'еўскага касцёла:



(Надвор'е покуль было яшчэ пахмурным - таму фотге з Паланечкі будуць усе гэткай ніякай якасці)


Агледзілі Палац Радзівілаў:





Знаходзіцца ён у тым жа стане, што большасць іншае нашае "спадчыны" - то бок жудасным, але, усё ж, яшчэ захоўвае  некалькі азнакаў мінулага:









У паветры лунала нейкая вібрацыя, якая узмацнілася на шляху ад касцёла да палаца, і ў ёй пачала пазнавацца жэстачайшая савецкая эстрада ...
Калі выходзілі да дарогі на Ішкаладзь музыка станавілася ўсё болей гучнай, покуль не лакалізавалася ў рэпрадуктары над нейкім адміністратыўным будынкам. Тут мы ўбачылі адзінага жыхара Паланечкі, які самотна, але самазабыўна таньчыў пад попс-настальжы:



пабачыўшы нас, ён замахаў рукамі запрашая далучыцца да ягоных камланняў, але мы не наважыліся

На шляху да Ішкаладзі, пэўная частка якога была пераадолена пешкарусам, нас напаткалі стары млын:



дэталькі:



і невялікі вадаспад на рацэ Змейцы:



на якім выраслі абсалютна фантастычныя ледзяшы:















У Ішкалдзі назіралася характэрная картына: 8 сакавіка, беларусь-стайл:
покуль цвярозыя жынчыны збіраліся ў касцёла пагаманіць у чаканні імшы, мыжыкі ў дрызг упітыя поўзалі навокал з гукамі ў якім можна было пазнаць усё што заўгодна апроч чалавечае мовы, абдымаліся, біліся і вырашалі надзеннае пытанне - “дагонка”…
Неверагодны касцёл Найсвяцейшай Тройцы:




З’яджаць з… пабачыўшы касцёл толькі звонку аніяк не хацелася і мы вырашылі, палічыўшы што інтэрнет расклад + словы тубыльцаў гэта дастаковыя падставы для веры ў існаванне аўтобуса на 17.50, прапусціць аўтобусы на 16.30 і 17.00, каб дачакацца покуль адчыняць касцёл перед імшой…
Дарма. Аўтобус так і не прыйшоў
Наперадзе былі вар’яцкія спробы спыніць нешта на Берасцейскай трасе


прабежкі па начных дарогах, перамовы з польскімі дальнабойшчыкамі, "мы едзем у Баранавічы, мы едзем у Менск, мы ізноў едзем у Баранавічы, хоць куда бы паехаць, мы едзем у Сноў"

чаканне на гадзіну ў ільдзяной ночыэлектрычкі



але ж скончылася усё добра)

вандроўкі

Previous post Next post
Up