Вось ўжо колькі год людзі сцябуцца з Галечкі Паплаўскай, што ўжо шмат што сталі забываць :)
Артыкул адкапаны Панкаўцом, з часоў калі яшчэ не было Галілео і Боба Марлео, не было
papa_rimsskij Сальвадора Далі.
Галечка бярэ інтэрв'ю ў самой сябе, лепшыя пытанні і адказы падкатам!
- Скажы, калі ласка, што значыць тваё імя?
- Адразу хачу заўважыць, што Ася - самастойнае імя. Гэта не скарачэньне ад імя Наста. Ася абазначае “гарадзкая”.
Ні то што ты, дзірэўня!
- А ў вёсцы была?
- Была. У дзяцінстве часта езьдзіла летам у вёску. У госьці да бабулі, альбо ў вёску бабулінай сяброўкі. Так што я ўмею даіць карову, касіць, араць, вудзіць, секчы дровы…
Так што цалкам магчыма шмат чаму цікаваму можна навучыцца на ДзевіЖЖніках :D :D
- Неяк ты занадта нясьціпла гаворыш пра сябе: прыгожая, пасьпяховая…
- Сёньня так шмат штучнай, паказушнай сьціпласьці і ня менш штучнага какецтва, што проста ванітуе. Трэба быць ня сьціплым. Трэба быць аб’ектыўным, праўдзівым. І сапраўдным. Абавязкова. Я прыгожая і пасьпяховая. Гэта праўда. І няма нічога заганнага ў тым, што я гэта прызнаю.
:D :D :D :D
- А што замінае табе быць сабой у блогу?..
- Нішто і ніхто не спрыяе таму, каб быць у ім сапраўднай. Людзі зайздросныя. Многія нават не імкнуцца ўнікнуць у пытаньне, а лезуць са сваімі дурнымі высновамі, плявузгаюць нешта… Навошта?
Гэта пра цябе, бездушны юзернейм!
Карацей перачытаў і як-быццам ізноў вярнуўся ў 2009. Часы Жыгулёўскага на стадзіку ў Слоніме і легендарнага сайта uebalby.com :D