Учора з брацікамі рабілі эксклюзіўчык для аднаго Радыё. Ранічкай аказалася, што я занадта "наэкслюзівіўся" і магу трымаць толькі гарызантальнае становішча. Жонка прымусіла набыць мінералачкі і выпраўляцца на "Гуканне вясны" ў Вязынку, але б мне больш падышло якое Гуканне здароўя ў сельпошачцы ў выглядзе Крынічкі класічнай. Але лепш быць "хворым" у шчаслівай сям'і, чым з Крынічкай у адзіноце :D
35 км з адчыненым вакном і бутылечкай баржомі ў руцэ. Гэта быў першы раз калі я не даваў жонцы парад як трэба ехаць :D :D
Мерапрыемства арганізаванае
Студэнцкім Этнаграфічным Таварыствам. Ніякіх мусароў. Шмат этна-чувакоў. 90% беларускай мовы. Ніводнага мусара! Як казаў класык: Заябісь!
Медавуха, дранічкі і гарачы боршч, які выратаваў хворага Якуба і зрабіў жыццё шчаслівым. :D
Цікавае мерапрыемства, дзе навучаць "гукаць" песнямі. А потым шчэ і навучаць танчыць, а як вып'еш бутэлечку медавухі, то і сам пачнеш усіх вучыцца танчыць :D
Крутую атмасферу ствараюць чувакі апранутыя "на стылі" і якія прадаюць свае стылёвыя штукі. Мерапрыемства не прэдугледжвае ніякіх камерцыйных мэтаў, усё для людзей. Карацей вельмі раю адсочваць падзеі СЭТа! І вельмі раю не "эксклюзівіцца" па суботах ;) Тым больш абавязкова трэба пабываць ў Вязынц тым хто там не быў. Тым больш што на пад'ездзе можна выцапіць ахірэннейшых каўбасак, сальца, сыркоў ды тваражкоў хатняй вытворчасці па добрым кошце!
PS так натхніўся адсутнасцю мусароў, што не заўважыў як два разы пра гэта напісаў :D :D