Гістарычны момант

Apr 10, 2016 22:25



Першая хатняя гульня Крумкачоў з, амаль што родненькім, Нёманам!
Здаецца мне, што нават ФК Мінск на гэтым стадыёне столькі не збіраў :) 1834 квітка рэалізована + уладальнікі абанементаў. Нот бэд, улічваючы, што год назад чалавек 100 было!


Сам стадыён - круты! Вялікая рэдкасць для Беларусі чыста футбольны стадыён. Каб яшчэ пакрыццё было натуральным, дык увогулле б космас было! Пакуль што гэты стад - #3 сярод стадыёнаў Беларусі(#1 Вядома Барысаў-арэна, а #2 Гомельскі стад - нечым нагадвае Энфілд :D )



Атмасфера таксама крутая, спадзяюся яна захаваецца і на астатніх матчах! Клуб адмовіўся ад фанатаў і таму ходзяць толькі заўзятары. Таму нельга паслухаць нейкай надта якаснай падтрымкі, проста стыхійныя Крум-ка-чы! Але і гэта гучыць крута, бо няма цішыні, як на астатніх матчах вышкі.



Карацей, пабудзьце трохе глорамі і схадзіце на Крумкачоў, там і на мяне паглядзіце :D

фота, Крумкачы, футбол

Previous post Next post
Up