Берасцейскі Дуплет

Mar 09, 2016 23:26

За 4 выходных + 1 дзень за свой рахунак нашай хунтай было прыехана 1000 км і наведана дахерышча сісайдаў нашай Радзімы. Але пра ўсе гэтыя сісайды трохі потым. У самым пачатку трыпа, мы наведалі Ляхавічы, дзе ў цудоўнай краме "Прадукты" было набыта, для гэтага прыйшлося адарваць прадавачку ад найцікавейшага тэлефоннага разгавора, 4 віда берасцейскага піва. Для далейшай дэгустацыі ў нас сабралася выдатная фокус-група: журналіст сярэдніх гадоў, юрыст сярэдніх гадоў і малады інжынер :D


*нажаль юрыст ня любіць рабіць гарызантальныя здымкі D:

Берасцейскае.
Журналіст ацэніў гатычныя літары, але плюсы гэтага піўка тут і скончыліся. Колер светлай мачы і адсутнасць паху адразу адбівае жаданне каштаваць. Насамрэч, прыемна, што колер не падмануў і на смак гэта таксама аказалася мачой. Я б нават шашлычок такім піўком паліваць не стаў. Брыдота, капец.

Белавежскае.
Тут усе сышліся, што этыкетка перадае настрой назвы. Вывучаючы склад даведаліся, што ні смаку, ні паху зуброў не адчуем :(
Залацісты колер і смак напомніў маладому інжынеру Аліварыйку Залатое, але жырналіст не пагадзіўся, цытата: "да чыстага Пілснера не хапае пузыркаватасці і астраты", канец цытаты. Юрыст адразу забракавала і сказала, што мамзелям такое піўко не пасуе :) Карацей агульнае соў-соў, але лепш не набываць :)

Legend Beer.
З лягендамі ў Берасці ўсё дрэнна. Колер - паміж Берасцейскім і Белавежскім. Зашмат пены. Прыемны пах. Смак рэзкі, але вельмі хутка губляецца. Тры секі і смаку ў роце больш няма. Этыкетка маднявае, але гэта яго не выратоўвае. Карацей гаўніцо на ўзроўні Белавежскага.

Портэр.
Шыкоўны карамельны колер. Шыкоўная пена, але хутка губляецца. Саладкаваты портэрны пах. Смак саладкавата-гаркаваты. Не да канца насычаныы. Дакладна лепшае піўко з ўсяго набытага. Але дакладна горшы з беларускіх портэраў.



Такім чынам бачна, што Берасце - сталіца гаўнянага піўка. Ліда - сталіца свету!! Дэгустацыю выратоўвала толькі рыбка і маміна каўбаса, мммммммммм :D
Праз некалькі дзён пазаконкурснай праграме выступіў Дуплет, але пра яго трохі пажжэй, бо не змог знайсці запісы дэгустатараў :D

піва, Якуб, вандроўка, фота, жыццё

Previous post Next post
Up