Вандроўка

Mar 12, 2016 00:48

5 Дзён і 1000км! 10 неверагодных месцаў. Большасць, канешне, ужо даўно знаёмых, але і шмат крутых адкрыццяў!


Усяго патроху падкатам!

Палац Рэйтанаў! Нехта тут ужо расказваў пра яго, вось і мы наведалі! Круцяк-круцецкі! Сядзіба апошняга сапраўднага Шляхціча і такая прыгажосць! Герой Польшчы і малавядомы на Радзіме. Абавязковы маст сі ўсім. Тым больш у суседніх Ляхавічах можна пад'есці піццу за 45 тысяч! Езус Мар'я! Да там проста хочыцца застацца!


Таксама непадалёк капліца, дзе пахаваны той самы Рэйтан! Ізноў, толькі надпісы на польскай.


На шляху да Слоніма заскачылі на месца "баявой славы" Кастуся Каліноўскага! Мілавіды! Тры помнікі, нічога неверагоднага, але сапраўдным патрыётам - маст бі! :)
Для надання атмасферы абавязкова к праслухоўванню:

Cкачать DZIECIUKI Мужыцкая праўда бесплатно на pleer.com





Наступнай ранічкай пагналі да бабулі і, паднабраўшыся сілаў ад ейных блінцоў, выправіліся спачатку на Ружаны. Палац Сапегаў усё больш і больш адбудоўваецца. У дзяцінстве нават паверыць не мог, што яго пачнуць аднаўляць! Гэта вельмі крута! Цікава шчэ, што каля палаца "працуюць" мясцовыя дзецюкі, якія прапануюць правесці экскурсію за нішцякі :)
Нажаль акамулятар на фоціку сеў, калі мы ўжо прыехалі ў палац, таму прыйдзецца паверыць мне :D
Потым рушыліся на Падароск. Крутая сядзіба адразу каля дарогі. Але зачынена. І уваход на тэрыторыю забаронены. Толькі з экскурсаводам. Я законапаслухмяны, таму не стаў пералазіць праз плот і гойсаць па тэрыторыі, хоць жонка і падбівала :D
Зараз сядзіба ў прыватнай маёмасці і вядзецца рэканструкцыя. Вядома ж, лепш хай будзе абмежаваны ўваход і адрамантаваная сядзіба, чым як у тых Рэйтанах :(


Там жа непадалёк ёсць сядзіба ў в.Краскі. Але яна таксама зачынена для ўваходу, бо вядзецца рэстаўрацыя. Плот стаіць здалёк, таму ледзь-ледзь яе ўбачылі. Вось Наша Ніва кажа, што сядзіба выглядае прыкладна так:


Далей пагналі ў Гнезна. Першую сталіцу Польшчы... Ну мясцовыя так кажуць, няведаю што палякі там сабе павыдумлялі.
Касцёл ...пачакай-пачакай... 16-га стагодзя! Круты! Хоць ў касцеле нікога не было, але ўсёроўна можна зайсці на тэрыторыю без праблем. Каталікі шчаслівы бачыць ўсіх у любы час :)
Уваход у касцёл такі малы. Прыкладна 1900мм у вышэйшым месцы. Але знаўцы разумеюць, што зараз меньш за 2100 ніхто не робіць :D




Сонца ўжо пачало садзіцца на Захад, а мы хутка пачалі рушыцца на Усход :) Па дарозе ў Слонім завіталі да помніка Геніюш у Зэльве(прыйшлося лезці праз плот царквы)


А ўжо пад самым Слонікам заглянулі да начных Сынковічаў. Ноччу выглядае мегакрута, нават не гледзячы на залатыя цыбуліны побач!


І апошні трэк для знаўцаў гісторыі і тых хто разумее, што агульнага ў Сынкавіч і Вітаўта :)

Cкачать Dzieciuki Вітаўт Вялікі бесплатно на pleer.com

Апошнюю часту вандроўкі пакіну на яшчэ адзін пост, бо і так нешт задаўгі пост атрымаўся. Звычайна ж сем словаў і фотачка :D

Мілавіды, вандроўка, герой, Ружаны, Сынкавічы, Гнезна, Грушаўка, Слонім, Якуб, Зэльва, фота, жыццё, Каліноўскі

Previous post Next post
Up