Месяц стартапаў

Mar 04, 2016 23:04

Крызіс закрануў усіх. І калі мы тут у сталіцах ныем, што херавата плоцяць, то ў маленькіх гарадах поўны піздзец! У Слоніме большасць прадпрыемстваў працуе па паўмесяца. Заробкі ад 1,2 да 3-х мільёнаў. Усё дрэнна. Але ня трэба сядзець на месцы :)
Надумалі бацькам кожнаму па стартапу! Бацькаў стартап пакуль раскрываць не буду, а мамчын ужо можна :)
Карацей мамка робіць во такую прыгажосць:


Розных колераў, з розным арнаментам і розных памераў. А зараз шчэ зафігачыць цэлы камплект з дзвюма падушкамі і пледам!
Засталося падлічыць дакладны кошт і пачаць прадаваць зажраўшымся менчукам :D
Таму калі вы менчук і маеце грошы, то майце наўвазе :D

Якуб, фота, жыццё

Previous post Next post
Up