У Равэне былі праездам, таму агедзець паспелі не ўсё. Найперш накіраваліся ў базыліку
Santuario Santa Maria In Porto.
У ёй знаходзіцца знакамітая выява Дзевы Марыі - каталіцкая святыня.
Madonna Greca
Сам горад вельмі стары. Некалі быў партовым, але мора адступіла, і цяпер да яго трэба ехаць кілометраў з 10.
Нечакана ўбачыць цягнік на вузкіх вулках.
Потым адправіліся глядзець знакамітыя на ўвесь свет мазайкі.
У базыліку San Vitale.
Храм пабудаваны ў 6-м стагоддзі.
Архітэктура ўразіла.
Каля храма многа саркафагаў.
Унутранае ўбранства.
Мазайкі візантыйскія, неверагодна прыгожыя. На жаль, фоцік мой не можа гэтага перадаць.
Унізе таксама мазайка.
6 стагоддзе - такая даўніна, што ўявіць складана.
Але тут жа захавалася ўсыпальніца Галы Плацыдыі, што датуецца яшчэ ранейшым часам -
5-м стагоддзем.
Там ёсць саркафаг, як мяркуецца, яшчэ з дахрысціянскіх часоў.
Сцены выкладзены яркімі, прыгожымі мазайкамі на біблейскую тэматыку.
Сэнс усёй гэтай яркасці - паказаць вечнасць і неўміручасць жыцця. Смерць не канец.
Алені п'юць з крыніцы жыцця.
Гэтая называецца "Добры пастыр".
Тут Св.Ларэнца.
Райскі сад.
Няма цемры нават уначы, залатога тут болей, чым чорнага.
Пасля ежы духоўнай, надыйшоў час падсілкавацца і матэрыяльна.
Абедалі ў пансіянаце каля мора.
Дзе фікусы растуць ў гаршчках.
Ды такія здаравенныя!
Гэта была не кавярня, таму елі, што дадуць.
З чаго складаецца італьянскі абед прыморскага мястэчка?
Найперш гэтага:
Не магу сказаць, што было лёгка пакласці ў рот невядома што, асабліва вось тое, з сіняватымі шчупальцамі. Але потым аказалася, што ўсё на дзіва смачнае, і асабліва са шчупальцамі :)
Затым прынеслі гэта, з наймякчэйшым амаль прэсным тварагом унутры і чымсьці марскім зверху. Усё пасыпаецца духмяным і вострым цёртым сырам. Незвычайны смак.
Запіваецца ўсё маладым шыпучым віном, якое, як я зразумела, італьянцы п'юць з кожным прыёмам ежы, як у нас кампот ці мінералку :)
Наступнае было гэта:
Злоўленая раніцай засмажаная да хрусту рыбка.
Длей гэта:
Крэветкі на палачках.
Яшчэ гэта:
Рыбнае філе.
Кожны раз, як я думала, што абед скончаны, неслі нешта яшчэ. Насупроць сядзеў дзядзечка-італьянец і ўважліва сачыў за маёй талеркай: падкладаў, пасыпаў, лімонам паліваў, у шклянку падліваў, прытым так міла нешта расказваў слова па-ангельску - па італьянску тры, усміхаючыся і жэстукулюючы - што, хоць я і мала што зразумела, але адмовіцца ад новай ежы не магла. У выніку аб'елася не на жарт.
Калі прынелі яшчэ і гэта:
- мне на ежу ўжо лепей было не глядзець. Таму пайшла дыхаць паветрам і разглядаць фікусы, а нашы сябры-італьянцы прапусцілі яшчэ па філіжаначцы кавы. Карацей, есці яны ўмеюць і любяць.
Астатні час, што мелі на Равэну, правялі на ўзбярэжжы.
Мора заўсёды прыўкраснае, нават у кепскае надвор'е.
На беразе многа-многа ракушак.
Прыхапіла парачку на памяць :)
Адрыятыка.
Click to view