Bologna

May 28, 2014 20:33



Хадзіць па Балоньі давялося ў балоневым жа плашчы, бо навальніца пакінула пасля сябе дробны, але несупынны дожджык.



Да таго ж у прыцемках, бо, пакуль пакармілі ўсіх чарапашак на вёсцы, да горада дабраліся толькі ўвечары.



"Балонья - гэта горад арак", - такімі словамі пачаў нашу экскурсію дон Арналда, якому мы былі абавязаны запрашэннем. А ягоныя сябры, дон Чэзарыа і дон Ларэнца ківалі ў знак згоды.



Мы ацанілі выгоды такой архітэктуры, бо ў час дажджу можна абыйсціся без парасона.



Праўда, гэта толькі ў старой частцы горада.





"Рабілі гэтыя аркі зусім не для таго, каб абараніць пешаходаў ад дажджу, - тлумачыў далей дон Ларэнца, - а таму, што зямля ў горадзе была вельмі дарагая, і, каб не плаціць за яе, будавалі жытло "у паветры", зн. над аркамі".





"Сярод калон і слупоў сустракаюцца і рунічныя сімвалы", - падумала я :)





Вясна! Цвітуць не толькі сады, палі, але і брукаванка ў старым, як свет, горадзе.





І землякоў нашых тут пабывала нямала.



Знакамітыя пахілённыя вежы - апазнавальны знак Балоньі. Дастаюць да неба.





Горад хоць і стары, але модны. Што носяць рыцары ў гэтым сезоне?



А дамы? Пагалоўна ў капелюшах.



Не ўтрымалася, каб не адзначыць на фоне ўсёй гэтай навамоднай прыгажосці свой прыўкрасны пазычаны балоневы плашчык, якому гадоў немаведама колькі, і памер, што з заплечнікам можна ўлезці. А можа, і з двума :) .



А каму чаравікі?



"Колькі-колькі? Гм.."



Нацёгаўшыся па вуліцах, заселі ў кавярні з рознымі гатункамі марозіва і кавай.
,


А кава ў Італіі - гэта, скажу я шчыра, напой Багоў!

Previous post Next post
Up