Першую ноч па прыездзе правялі ў вёсцы Варыньяна, каля Балоньі.
Вёска месціцца на ўзорках, за якімі ляжаць Апеніны, і са схілаў адкрываецца прыгожы від на раўніну.
Неверагоднае паветра, чыстае, цёплае, напоўненае пахам хвоі і кветак. Ад птушынага гоману глохнуць вушы. Сама сабой з'яўляецца думка, што, напэўна, трапіў у рай. Усё расце, цвіце і буяе.
Пасля дарожнага тлуму хацелася проста расцягнуцца на траве, заплюшчыць вочы і нікуды больш не рухацца.
Чамусьці там зусім няма дзьмухаўцоў. Затое маргарытак безліч!
Бліжэйшы да вёскі маленькі гарадок Астэрыя Грандэ.
Там касцёл Святога Юрыя, або Santa Gіorgio. Пабудаваны ў раманскім стылі.
У касцёле сабраныя самыя розныя выявы святога.
А гэта мясцовыя.
Цяпер ясна, з каго Рафаэль пісаў сваіх хэрувімчыкаў :)
У невялікім парку азярцо.
На першы погляд нічога асаблівага.
Але калі падыйсці бліжэй і паглядзець, навошта народ кідае батон у ваду (качак жа, як у Свіслачы, не відацца), то стане зразумела, што жыўнасць там ёсць, ды якая!
Чарапахі!
Многа чарапах. Розных памераў.
І здаравезныя рыбіны, якія таксама не супраць паласавацца батонам.
Адна патрапіла ў кадр.
Я падумала, што сабаку ў гэтым прудзе лепш не купаць.