Venezia

Jun 08, 2014 15:48



У Венецыю ехалі цягніком.



Электрычкі хуткасныя і камфортныя.



Краявіды за вакном адрозніваліся ад балонскіх і равэнскіх.









Праліў, што аддзяляе Венецыю ад астатняй Італіі, даволі шырокі.





Нарэшце паказаўся горад.





Прыбылі на вакзал.



Выходзіш з вакзалу - і ніякіх табе аўтобусаў-машын, як у іншых гарадах, а вада. Незвычайна :)

image Click to view



У нас былі заказаныя апартаменты каля Рыалта.



Па мапе выглядала недалёка, таму вырашылі прайсціся пешкі. Гэта думка аказалася няўдалай, таму што хлопцам прыйшлося цягнуць усе нашыя чамаданы праз бясконцыя масты і масточкі. Прыступкі то ўверх, то ўніз.
Дзяўчатам было прасцей, галоўнае не адстаць і не згубіцца, глазеючы направа і налева.









Я думала, што, раз горад стары, жыць давядзецца ў якой-небудзь рамантычнай развалюсе без гарачай вады. Памылялася. Хоць звонку будынак выглядаў абшарпана, унутры ўсё па еўрастантарту.





Засяліўшыся, да ночы блукалі ва вулкам, дзівіліся і захапляліся. На кожным кроку сустракалася нешта цікавае і прыгожае.











image Click to view





Надвор'е было цудоўным і настрой такі ж.





Заходзілі ў храмы, што трапляліся па дарозе.







Пахілёныя вежы ў Італіі не дзіва  :)



Усякіх чоўнаў, кацераў і караблёў - вялікае мноства.



Вялікі канал нездарма так называецца, можа прапусціць нават агромністыя караблі.



image Click to view







image Click to view

































Птушак карміць на Сан-Марка забаронена.





Шопінг у Венецыі хіба для тых, каму зусім грошай не шкада. Не лічу шапікі з рознай 0%-якаснай драбязой для турыстаў "Усё па 1 эўра".

























Уначы грымела навальніца, і раніцай наступнага дня ішоў дожджык.



Хаця мне нават спадабалася. У такое надвор'е горад выглядае па-іншаму.



































У той жа дзень на некалькі гадзін едзілі ў Падую дзеля тых, хто з нашай кампаніі ні разу там не быў. У Падуі нас здорава памачыла чарговая навальніца, але ўсё адно паездка вельмі спадабалася.





На раніцу трэцяга дня быў запланаваны ад'езд. Узняліся на досвітку.





Да вакзалу плылі кацерам: хутка, прыемна і па тамашнім коштам зусім нядорага - усяго 7 эўра.



Бонус - прыгожыя краявіды з вады.







image Click to view













Падарунак нам на развітанне - узыход сонца ў Венецыі.















Пераехаўшы праліў, пераселі на іншы цягнік, што ішоў у Міланскім кірунку.



Венецыя спадабалася мне нават болей, чым спадзявалася. Але пакідала яе без суму, бо наперадзе чакала яшчэ шмат цікавага.




Previous post Next post
Up