Дзякуючы McGill University Library (Манрэаль, Квэбэк) азнаёміўся нарэшце з "Радкамі на разню ў Ашмяне" Энэя Доўсана. Можна заўважыць, між іншым, што Доўсан - напэўна ведаючы пра Ашмяну перадусім (ці выключна) з друкаваных крыніц - лічыць, што ў гэтай назве чатыры склады: Ош-мі-а-на ці Осс-мі-а-на. Прынамсі па рытме так выглядае
( Read more... )
З паўгады таму я скардзіўся на Марціна Бельскага, які не падае коляраў ашмянскай павятовай харугвы.
А ў Sarmatiae Europeae Descriptio, між тым, колеры ёсць: Харугва чырвоная падобная да Віленскай, але аб адным канцы, знак на ёй - герб Вялікага Княства ў белым полі.
Я досыць шмат і даўно пісаў пра гэта пад замком, але зараз выйшаў артыкул за аўтарствам А.Кушнярэвіча і вашага пакорнага слугі ў "Беларускім гістарычным часопісе" (№ 10), і можна пераставаць хавацца
( Read more... )
Дакладна не лічыў, але выглядае, што тыповага ашмянца ў сярэдзіне XVI стагоддзя завуць Марцін, Баўтрамей, Лаўрын альбо Шчапан. Хаця больш звыклыя нам Андрэі, Мікалаі ды Яны таксама ёсць.
...урад маршалка ашмянскага ў самы апошні момант, у 1793, паспелі ўзнесці да кашталянскай годнасці. Новая пасада не праіснавала і да канца таго ж года, але маршалак Марцін Аскерка яшчэ паспеў атрымаць каралеўскі прывілей на яе заняцце, стаўшы такім чынам першым і апошнім кашталянам ашмянскімТакіх кашталянаў-на-год было, што праўда, нямала.
( Read more... )