З паўгады таму я
скардзіўся на Марціна Бельскага, які не падае коляраў ашмянскай павятовай харугвы.
А ў Sarmatiae Europeae Descriptio, між тым, колеры ёсць: Харугва чырвоная падобная да Віленскай, але аб адным канцы, знак на ёй - герб Вялікага Княства ў белым полі.
Захаваныя (у Музеі Войска Польскага)
гарадзенская і
слонімская харугвы пачатку 17 ст., колеры якіх супадаюць з названымі ў Descriptio (колеры шчытоў для іх не названыя, так што цяжка сказаць, ці тыя ж мусілі быць).
Такі чынам, па аналогіі мы можам досыць падрабязна ў'явіць сабе ашмянскую павятовую харугву. Ад слонімскай яе розніла назва павета і, хутчэй за ўсё, колер шчыта.