Група вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім” ажыццявіла чарговы палявы выхад на месцы баёў Вераснёўскай кампаніі 1939 года. Гэтым разам беларускія рэканструктары наведалі адзін з участкаў даваеннай польска-савецкай мяжы.
Там, дарэчы, захаваліся аўтэнтычныя акопы, якія жаўнеры польскага Корпуса аховы памежжа рыхтавалі на выпадак савецкага ўварвання.
Палессе, верасень, 1939 г.
У гэтыя вераснёўскія дні варта асабліва ўважліва пераглядаць старонкі вайсковай гісторыі Беларусі і звяртаць увагу на тыя моманты, якія раней былі слаба вывучаныя айчыннай гістарыяграфіяй і беларускім грамадствам. Да іх, у тым ліку адносіцца ўдзел 70 тысяч беларусаў у барацьбе з нацыстамі ў складзе Войска Польскага ў верасні 1939 года.
Не варта забываць і пра падзеі 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная Армія адкрыла другі фронт супраць Польшчы і атакавала польскія войскі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстаў Другой Рэчы Паспалітай.
Як бы тое не было, місія ГВГР “Беларусы ў Войску Польскім” - гэта захаванне памяці пра нашых суайчыннікаў, якія ў польскіх мундзірах змагаліся супраць нацызма і набліжалі Перамогу ў траўні 1945 года.
Зараз адбываецца збор сродкаў на выданне альбома «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава». Падтрымаць выданне можна па спасылцы:
https://ulej.by/project?id=808658 Трэба ўвайсці па ёй, выбраць справа суму ахвяраванняў і падтрымаць выданне з дапамогай банкаўскай карты, ці АРЫП. Лічыцца кожны рубель. Трэба абавязкова выдаць гэтую кнігу. Гэта крок да перамогі гістарычнай праўды ў Беларусі.