Снег кружыцца над Зямлёй, нясмела дакранаецца да дрэваў, дамоў, дарог, пераліваецца мільёнамі адценняў у свеце ліхтароў, заварожвае чалавека палётам... Можна бясконца глядзець на снег, на яго чыстую, некранутую бель, на тое як сняжынкі ляцяць табе ў твар, і ўяўляць, што гэта ты ляціш...