Першы пост 2011

Jan 02, 2011 18:26

Новы год наступіў, усё па старому, ну толькі, можа, планы новыя, бліжэйшы тыдзень трэба ўважліва пісаць дату, каб не памыліцца. 
Многа што запланавана на гэты год, але хай яно застанецца ў думках, каб рэальнае афармленне выглядала лепей, чым слоўнае.
Каб Новы год стаў сапраўды новым трэба зрабіць нешта з таго, што раней не рабіў, трэба толькі выдумаць, а там справа за малым :)

У Менску сёння падаў прыгожы снег, а ў Саборы білі званы, радасна і святочна.

снег, люстэрка, святы, дробязі ўсялякія

Previous post Next post
Up