Iskra Showcase Weekend

Nov 19, 2018 16:12





Motiv: Goethe-Institut

23-24 лістапада ў Мінску ўпершыню пройдзе шоўкейс-фестываль «Iskra Showcase Weekend», у якім возьмуць удзел артысты з Германіі, Францыі і Беларусі. Беларускіх удзельнікаў абіралі спецыялісты з Францыі і Германіі з 153 дасланых заявак.

Фестываль будзе складацца з двух вечаровых канцэртаў і аднадзённай адукацыйнай праграмы. Усе мерапрыемствы пройдуць на базе культурнага цэнтра «Корпус» (Мінск, пр-т Машэрава, 9/8).

- Задача мерапрыемства - дапамагчы беларускім артыстам атрымаць канцэрты ў Еўропе. Менавіта таму музыкантаў для выступаў на «Iskra Showcase Weekend» папярэдне адбіраюць і глядзяць на месцы практыкі - прадстаўнікі фестываляў і букінг-агенты з Германіі і Францыі, - зазначае Якаб Рачак, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску, адзін з арганізатараў «Iskra Showcase Weekend». - А для беларускіх гледачоў гэта магчымасць паглядзець на сваю музыку вачыма еўрапейцаў. Зразумець, што яны лічаць самым актуальным. І, канечне ж, паслухаць цікавых еўрапейскіх артыстаў.

Праграма Iskra Showcase Weekend:

Пятніца, 23 лістапада - Electronic Showcase - с 18:00 до 22:30

Chapelier Fou (Францыя) - https://youtu.be/s1Xxu1Zh7hE

Intelligency - https://youtu.be/GULmA9DYB4s

Аня Жданава - https://soundcloud.com/anazhdanova/sets/iskusstvo

Ayva - https://soundcloud.com/ayva_n

Maximalism - https://youtu.be/mznOVe1vZ3M

Субота, 24 лістапада - Адукацыйная частка - з 12:00 да 17:00

Адукацыйная частка фестывалю прысвечана пытанням выхаду беларускіх артыстаў на еўрапейскія рынкі.



Сваімі ведамі і досведам падзеляцца:

· Наталля Падабед - еўрапейскі агент «Onuka», «ДахаБраха», «Oligarkh», «Shortparis» ды інш.;

· Франсуа Адзіж'е - прадстаўнік фестывалю «Europavox» (Францыя);

· Крысціян Марын - куратар міжнароднага фестывалю «Pop-Kultur» (Германія);

· Жан-Мішэль Дзюпа - букер фестываляў «Stereolux» ды «Le Printemps de Bourges» (Францыя).

Субота, 24 лістапада - Rock Showcase - з 18:00 да 22:30

Oum Shatt (Германія) - https://youtu.be/tcRG2ICI3PY

Dlina Volny - https://soundcloud.com/dlinavolny/sets/mechty/s-8xIaL

Nürnberg - https://soundcloud.com/nurnbergminsk/albums

Молчат дома - https://domamolchat.bandcamp.com/

Lubber Louie - https://lubberlouie.bandcamp.com/

Квіткі на фестываль - у продажы на Bezkassira.by і ў культурным цэнтры «Корпус».

Канцэртная праграма: квіток на 1 дзень - 10 руб. (папярэдні продаж), 20 руб. (у дні фестывалю); на 2 дні -15 руб. (папярэдні продаж), 30 руб. (у дні фестывалю). Адукацыйныя праграма: 10 руб. (папярэдні продаж). Pro Pass (адукацыйная праграма + 2 дні канцэртаў): 20 руб. (папярэдні продаж).

Інфалінія: (044) 418 20 21.

Арганізатарамі «Iskra Showcase Weekend» з’яўляюцца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, культурны цэнтр «Корпус», праект Experty.by. Пры падтрымцы Фонду нямецка-французскага культурнага супрацоўніцтва.

музыка, гарадская культура, шоўкейс, фестываль

Previous post Next post
Up