Motiv: Goethe-Institut
Шаноўныя сябры!
Неўзабаве наступіць першы Адвэнт і Каляды не за гарамі. 1 снежня ў 11 гадзін мы запрашаем вас на сумеснае ілюстраванае чытанне кніжкі пра Каляды ў бібліятэку Інстытута імя Гётэ!
Смешная гісторыя Даніэля Напа «Мiстэр Брум святкуе Каляды» прызначана для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў.
Пра што распавядае гэта ілюстраваная кніга?
Містэр Брум адказны за беспарадак нават на Каляды! Што робіць Містэр Брум на Каляды? - Вядома, святкуе! А цудоўная калядная ялінка - гэта неад’емная частка сапраўдных Каляд. Са сваімі сябрамі Кашалотам і Барсуком ён накіроўваецца ў лес, каб знайсці самую прыгожую ялінку. Аднак фермер Хакэнпіп таксама жадае святкаваць Каляды: ён крадзе самае прыгожае дрэўца перад самым іх носам! Але так хутка Містэр Брум і яго сябры не здаюцца! Ці здолеюць яны вярнуць яго назад?
Таксама на імпрэзе нашых маленькіх чытачоў будуць чакаць калядная майстэрня і гульні.
Прыводзьце сваіх дзетак, імпрэза будзе вельмі цікавай!
Дэталі:
Калі: 1 снежня аб 11-й гадзіне
Дзе: бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Уваход вольны. Увага! Для ўдзелу трэба запісацца да 28 лістапада!
Званіце па тэлефоне +375 17 2374948
#gi_belarus #DeutscheLiteraturInBelarus #giminsk_bibliothek2018