Дзень адчыненых дзвярэй

Nov 19, 2018 16:03





Foto/Фота: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

Шаноўныя сябры!

Вы цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? Вы хацелі б вывучаць нямецкую? Запрашаем Вас у Інстытут імя Гётэ ў Мінску на Дзень адчыненых дзвярэй!

У гэты дзень Вы зможаце:

· даведацца ўсё пра нашыя курсы, атрымаць кансультацыю ў кваліфікаваных супрацоўнікаў і падабраць навучальную праграму, якая Вам найбольш падыходзіць!

· схадзіць на ўрок, выпрабаваць на сабе нашы метады навучання і абавязкова вывучыць Вашы першыя словы на нямецкай мове!

· зазірнуць на паліцы нашай бібліятэкі, стаць ейнымі чытачамі, а таксама карыстальнікамі электроннай бібліятэкі «Onleihe»!

Прыходзьце і даведайцеся пра нашыя прапановы!

Глядзіце праграму Дня адчыненых дзвярэй на нашым сайце:

https://bit.ly/2DotoeE

Дэталі:

Час правядзення: 24 лістапада, 11:00-16:30

Месца правядзення: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх

Уваход вольны

Даведкі: +375 17 2374812

нямецкая літаратура, нямецкая культура, курсы нямецкай мовы, дзень адчыненых дзвярэй, нямецкая мова, бібліятэка

Previous post Next post
Up