Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марлене Родэр

Oct 08, 2018 16:57





Motiv: Goethe-Institut

18 кастрычніка 2018 года ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адбудзецца сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марленэ Родэр. Пісьменніца будзе чытаць урыўкі са сваёй кнігі «Cache».

Шчыра запрашаем!

***

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс - няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс - прывабны хлопец з сям'і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла - «несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам», як яна сама сябе характарызуе. Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з'яўляецца загадкавы Рэд.

***

Арганізатары: Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), Інстытут імя Гётэ ў Мінску.

***

Дэталі:

18 кастрычніка а 19-й гадзіне

Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску, вул. В.Харужай, 25/3

На нямецкай мове

Уваход вольны

нямецкая літаратура, літаратурныя чытанні, нямецкая культура, Інстытут імя Гётэ, літаратура

Previous post Next post
Up