Дыгітальная акадэмія для дзяўчат

Sep 27, 2018 15:56





Foto: © Goethe-Institut/privat

З 19 па 21 верасня 30 школьніц ПАШ-школ з Мінска, Гродна, Слуцка, Маладзечна, Оршы і Барысава ўзялі ўдзел у Дыгітальнай акадэміі для дзяўчат, якую ладзіў Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Праграма акадэміі складалася з некалькіх воркшопаў.

Падчас воркшопу «Крэатыўны дызайн робатаў», які праводзіла дызайнерка Амэлі Голдфус з Лейпцыга, школьніцы канструявалі простых робатаў са звычайных матэрыялаў, якія працуюць ад батарэек, а таксама прайшлі практычныя ўводзіны ў Праграму дызайну робатаў «ARDUINO».

Цікавым быў эксперыментальны воркшоп «Дыгітальная кампазіцыя». Рэференткі Фраўкэ Хобергер, выкладчыца музыкі з Хановеру і музыкантка з Мінску Наталля Куніцкая (Mustelide) прапанавалі яго ўдзельніцам самастойна даследаваць розныя мабільныя дадаткі для стварэння музыкі - такім чынам яны інтуітыўна пазнаёміліся з інструментаром дыгітальнай кампазіцыі.

«Code Girls» з Лейпцыга Наталі Сантопскі і Юлія Хофман распавялі ў гульнявой форме пра азы інфарматыўных тэхналогій падчас воркшопу «Праграмаванне для пачынаючых». Як распрацаваць мабільны дадатак? Якія задачы паўстаюць перад камандай праграмістаў? Як запраграмаваць дадатак па вывучэнню слоўнікавага запасу? Цягам воркшопу «Code Girls» адказалі на гэтыя пытанні творча і практычна.



Акрамя таго, удзельніцы праграмы наведалі IT-стартап «EPAM Belarus», дзе яго супрацоўніцы распавялі аб працы ў IT-галіне; праслухалі даклады Ганны Клепчуковай, супрацоўніцы беларускай кампаніі «FemTech Start-Ups Flo» (FLO Living) і Валянціны Чэкан, адной з сузаснавальніцаў «IT Princess Akademy».

У канцы праекта дзяўчаты прадставілі сваім таварышкам па школе і настаўніцам, якія былі вельмі ўражаны, вынікі працы на воркшопах: шэсць робатаў, беларуска-нямецкі мабільны дадатак для вывучэння слоўнікавага запасу і шмат трэкаў, якія яны стварылі самі.

Удзельніцы былі радыя, што навучыліся многім рэчам. Яны атрымалі шмат пахвал ад кіраўніцаў воркшопаў. Вялікі дзякуй усім, хто браў удзел у праекце!

#10гадоўПАШ, ПАШ-школы, Дыгітальны свет, #10jahrepasch, #дыгітальнаяакадэмія, Акадэмія, #digitaleakademie, #pasch_belarus

Previous post Next post
Up