Фэст «digital@goethe»

Sep 10, 2018 16:41





Motiv/Выява: Goethe-Institut

22 верасня 2018 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску сардэчна запрашае ўсіх жадаючых на інтэрактыўны фэст digital@goethe. Праграма разнастайная і накіравана на ўсіх, хто пачынае альбо працягвае вывучаць нямецкую мову сучаснымі метадамі.

Інтэрактыўны фэст digital@goethe ўключае прапановы як для старажылаў, так і для навічкоў у лічбавым свеце. Вы зможаце запраграмаваць робата-мастака, напісаць лічбавую кампазіцыю, прайсці курс дыгітальнага ўніверсітэта, трапіць у віртуальную біблітэку будучыні і павучыць нямецкую мову на электронных прыладах.

На працягу ўсяго фэста эксперты з Германіі і Беларусі будуць кансультаваць вас па пытаннях дыгітальнага вывучэння і выкладання нямецкай мовы.

Сярод экспертаў мерапрыемства:

«Code Girls» Юлія Хофман і Наталі Сантопскі з Лейпцыга - аўтаркі кніг і кіраўніцы семінараў па кодынгу, праграмаванні і дыгіталізацыі;

Амелія Голдфус, дызайнерка робатаў і дацэнтка Вышэйшай школы мастацтва і дызайна Бург Гібіхенштайн ў Гале;

Фраўкэ Хохбергер - ініцыятарка першай музычнай студыі APP ў Гановеры і вядучая семінараў і трэнінгаў па лічбавай кампазіцыі;

а таксама сінці-поп-музыкантка і электронны геній Наталля Куніцкая, вядомая як Mustelide.

Шчыра запрашаем!

Дэталі:

Час: 22 верасня 2018 г., 14.00-19.00

Месца: Інстытут імя Гётэ, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх

Удзел па папярэднім запісе: запіс да 14 верасня па тэлефоне альбо эл. пошце. Уваход вольны.

Тэл.: +375 17 2374948

E-Mail: tatjana.zaharenka@goethe.de

інтэрнэт, свята, дыгіталізацыя, бібліятэка

Previous post Next post
Up