Foto: Margrit Smulders
6 верасня Інстытут імя Гётэ ў Мінску адкрывае фотавыставу «Кволая сіла». Куратар з Германіі Маціас Хардэр адабраў для яе работы 11 фотамастакоў з розных краін, якія дэманструюць самыя розныя падыходы да выяўлення кветак. Выстава арганізавана ў межах Месяца фатаграфіі 2018.
Прыгажосць і мінучасць, каханне і смерць. У якасці сімвалаў кветкі выкарыстоўваюцца часцей за любыя іншыя жывыя стварэнні. З пункту гледжання гісторыі мастацтва гісторыя адлюстравання кветкі - адна з самых супярэчлівых і складаных. Пры праглядзе фатаграфій час ад часу ўзнікаюць алегарычныя і мастацка-гістарычныя алюзіі, а ў агульным культурным светаўспрыманні і на Захадзе, і на Усходзе кветка ўвасабляе жыццёвую сілу і радасць.
Гэта выстава аб’ядноўвае розныя падыходы ў сучаснай фларыстычнай фатаграфіі. Класічныя букеты і палявыя кветкі, кветкі як абстрактная форма і як растыражаваныя ўзоры на шпалерах, фотаграмы кветак -- усе яны паказваюць нам тое, што мы развучыліся бачыць і цаніць: прыродную прыгажосць і яе маляўнічыя адлюстраванні.
Час: 06.09.-06.10.2018
Адкрыццё: 6 верасня ў 19.00. Уваход вольны
Месца: Галерэя «Ў», Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19
Кошт: 5 BYN; 2,50 BYN - пенсіянеры, студэнты, школьнікі
Падрабязней:
https://bit.ly/2PC5fnL