Фестываль гарадской культуры «Rough Trade Day»

Nov 06, 2018 17:23





Motiv: Goethe-Institut

Шаноўныя сябры!

11 лістапада з 14 да 22 гадзіны пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску ў прасторы OK16 (вул. Кастрычніцкая, 16) пройдзе шосты фестываль гарадской культуры «Rough Trade Day».

На гэты раз каманда арганізатараў і мастакоў #KeepMinskWeird падрыхтавала праграму актыўнага адпачынку: майстар-класы па самаабароне, свінгу і катанні на скейце. Увесь дзень на фестывалі - лонгборды і пракур, дансеокэ, дыджэі і жывыя музыканты. Бясплатны абмен добрым адзеннем і кнігамі і маркет дзіўных рэчаў. Адзенне, якое не падыйшло да абмену, скіруецца ў прытулак «Дом сабачай надзеі» для чацвераногіх, каб нашы хвастатыя сябры не мерзлі ўзімку.

Галоўнай падзеяй фестывалю «Rough Trade Day» стане прыезд нямецкага мастака і музыканта Джыва Авіньёна (Neoangin). Сталы госць галерэй і фестываляў па ўсім свеце, жыхар калісьці Нью-Ёрка, а цяпер Берліна, правядзе майстар-клас па стварэнні картонных DIY-масак і вечаровы канцэрт.

Уваход на фестываль і ўдзел у майстар-класах бясплатныя.

Free donation вітаецца.

Даведкі: +375 17 2377119, -26

гарадская культура, фестываль, майстар-класы, нямецкая музыка, #keepminskweird

Previous post Next post
Up