Шаноўныя сябры!
Прапануем Вашай увазе падборку артыкулаў па тэме «Бібліятэкі Германіі». Гэтым разам гаворка пойдзе аб разнастайнасці нямецкіх бібліятэк, пераходзе да электронных дакументаў і бібліятэчным маркетынгу. Прыемнага прачытання!
Бібліятэкі Германіі: Разнастайныя. Гатовыя супрацоўнічаць. Знаходзяцца пад пагрозай?
Амаль восем тысяч устаноў - пачынаючы невялікай гарадской бібліятэкай і сканчаючы Нацыянальнай: бібліятэчная сістэма Германіі ўражвае сваёй разнастайнасцю. Аднак даюцца ў знакі недахоп фінансавання і адсутнасць некаторых структураў.
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/20880552.html Foto: © SBB-PK/C.Kösser
Стратэгія прыярытэту электронных дакументаў: На шляху ў дыгітальную бібліятэку
Дыгіталізацыя прыводзіць да публікацыі вынікаў даследаванняў новымі спосабамі, але ёй ствараюць перашкоды абмежаванні, якія паўстаюць у сувязі з патрабаваннямі ліцэнзійнага і аўтарскага права. Такія навуковыя бібліятэкі, як ЦБЭН (ZBW) павінны рэагаваць на гэта. Але як?
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/20883375.html Foto: © ZBW/Sven Wied
Бібліятэчны маркетынг: «Узрастае значэнне бібліятэк як “трэцяга месца”»
Мерапрыемствы, старонкі ў сацсетках і хакерспейсы - дырэктар Гарадской бібліятэкі Хільдэна Клаўдыя Бюхель распавядае пра тое, як невялікія бібліятэкі могуць ажыццяўляць мэтанакіраваны маркетынг.
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/20889557.html Foto: © Stadt Hilden