Запрашаю ўсіх палюбавацца адным з найпрыгажэйшых храмаў нашай краіны (увогуле багатай на прыгожыя храмы) - Траецкай царквой, што ў вёсцы Вольна (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці), і пазнаёміцца зь яе гісторыяй.
Цікавае не традыцыйнае для праваслаўя стаўлення так шмат захаваць з каталіцкага... відаць ўсё ж такі разумелі і разумеюць, што прыйдзе час, і можа аддаваць назад каталікам прыйдзецца. А за фатаздымкі дзякуй, было цікава глянуць, калі былі там, то было зачынена.
Ну, аддаваць ніхто нічога насамрэч не зьбіраецца, а вось захаваць прыгажосьць - чаму не? Тым больш што нічога, што супярэчыла б праваслаўным канонам, у афармленьні вальнянскай царквы няма. Увогуле няма нейкіх агульнацаркоўных догмаў - вось гэта абавязкова перабудаваць, тут "цыбулю" паставіць... Проста ёсьць розныя сьвятары з рознымі ўяўленьнямі пра тое, як павінен выглядаць праваслаўны храм. І ў гэтым сэньсе зараз становішча, праўда пакрысе, але ўсё-ткі выпраўляецца на лепшае, калі параўноўваць з 19 ст., калі ўладамі Расейскай імпэрыі ў прымусовым парадку навязваўся Праваслаўнай Царкве абавязковы псэўдарускі стыль, ці нават з канцом мінулага стагодзьдзя, калі пачалося аднаўленьне Царквы, трэба было будаваць і адчыняць храмы, а ніякай інфармацыі па гісторыі менавіта Беларускага Праваслаўя, па нацыянальнай архітэктурнай спадчыне не было, бо такая інфармацыя доўгі час была пад забаронаю, ляжала ў спэцсховішчах, альбо проста зьнішчалася як "опіюм для народу", - даводзілася кіравацца тым, што было - расейскімі ўзорамі, тым больш, што і
( ... )
Я згодна з усім тым, што напісалі. Але лічу, што ўсёж такі праваслаўная царква больш глядзіць на старэйшага брата, чым на самайтойнасці. І пра выгляд беларускага храма як нечага аўтэнтычнага і не падобнага на рускі стыль цяжка казаць. Шмат прыкладаў ёсць - у Наваградку цыбуліну паставілі на былы ўніяцкі храм. І такіх прыкладаў шмат, і гэта робіцца менавіта ў нашы часы. І самае абавякзовы густ праваслаўных, гэта золата на купалах. Ну так каб па багатаму. У нас так шмат зрайнаваных цэркваў, якія можна аднавіць па мінулым планам і вярнуць ім жыццё. Але чамусьці праваслаўе шукае іншае выйсці - лезе на каталіцкія і ўніяцкія храмы. У нашай краіне, усё скаардынавана ў адных руках, не думаю, што царква як і прэзідэнт не ведаеш, што робіць левая рука ці правая рука. Усё яны цудоўна ведаюць, толькі калі трэба змаўчаць, маўчаць, а пасля робяць вялікія круглыя вочы.
Цалкам падзяляю вашую думку наконт недапушчальнасьці зьмененьня гістарычнага аблічча нашых старажытных храмаў. Але тут ня ўсё адназначна, бо ёсьць нюанс, пра які звычайна ня ведаюць
( ... )
хочацца верыць ва ўсё тое што вы напісалі, я ўсё ж такі была іншага меркавання наконт царквы беларускай. Але гэта меркаванне вельмі цяжка мяняць, бо нажаль, тое што яны зараз вучаць святароў гісторыі і самасвядомасці,гэта адчуюць толькі нашыя дзеці па паводзінам святароў. І яны будуць расхлёбваць, тое, што напартачылі сённяшнія бацюшкі.
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment