Запрашаю ўсіх палюбавацца адным з найпрыгажэйшых храмаў нашай краіны (увогуле багатай на прыгожыя храмы) - Траецкай царквой, што ў вёсцы Вольна (Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці), і пазнаёміцца зь яе гісторыяй.
Ну, аддаваць ніхто нічога насамрэч не зьбіраецца, а вось захаваць прыгажосьць - чаму не? Тым больш што нічога, што супярэчыла б праваслаўным канонам, у афармленьні вальнянскай царквы няма. Увогуле няма нейкіх агульнацаркоўных догмаў - вось гэта абавязкова перабудаваць, тут "цыбулю" паставіць... Проста ёсьць розныя сьвятары з рознымі ўяўленьнямі пра тое, як павінен выглядаць праваслаўны храм. І ў гэтым сэньсе зараз становішча, праўда пакрысе, але ўсё-ткі выпраўляецца на лепшае, калі параўноўваць з 19 ст., калі ўладамі Расейскай імпэрыі ў прымусовым парадку навязваўся Праваслаўнай Царкве абавязковы псэўдарускі стыль, ці нават з канцом мінулага стагодзьдзя, калі пачалося аднаўленьне Царквы, трэба было будаваць і адчыняць храмы, а ніякай інфармацыі па гісторыі менавіта Беларускага Праваслаўя, па нацыянальнай архітэктурнай спадчыне не было, бо такая інфармацыя доўгі час была пад забаронаю, ляжала ў спэцсховішчах, альбо проста зьнішчалася як "опіюм для народу", - даводзілася кіравацца тым, што было - расейскімі ўзорамі, тым больш, што і падрыхтоўка сваіх сьвятароў на Беларусі пад Саветамі была забароненая. Ну а зараз дзякуючы кіраўніцтву Беларускага Экзархату праводзіцца вялікая праца менавіта ў кірунку вывучэньня гісторыі і традыцыяў беларускага нацыянальнага Праваслаўя дарасейскага пэрыяду, вядзецца падрыхтоўка маладых сьвятароў, якія валодаюць ведамі па гісторыі Беларусі, беларускай мовай, так што колькасьць праваслаўных сьвятароў, якім неабыякавая гісторыя свайго храма, прыхода, нарэшце, сваёй краіны, пакрысе ўзрастае. Ды і раней такія сьвятары былі, у мяне ў плянах пры нагодзе распавесьці пра некаторых зь іх у блоге, бо такі ўжо канёк у мяне - канфэсыйная гісторыя Беларусі. І ўвогуле хочацца паказваць не толькі нэгатыў, але і станоўчыя прыклады - ад пазытыву на душы хораша робіцца)) Але і крытыка патрэбная, асабліва ў выпадках, калі "аднаўляюць" цэрквы местачковыя дзеячы згодна з местачковым жа густам. Прыклад - нэагатычны храм у Райцы (таксама асобная тэма для блогу). Як яго аднавілі? Набыў старшыня сельсавету грузавік цэглы, наняў "бригаду", і тая хуценька "адбудавала" царкву, нават "дызайн" зрабілі - выклалі на алтарнай сьцяне крыж і лічбу "2000". No comments. З аховай помнікаў, Мінкультам і т.д. ніхто, зразумела, ня раіўся. А сьвятару сказалі: вось, трымай, айцец, скажы дзякуй, што хоць так зрабілі, бо на сапраўдную рэстаўрацыю патрэбны сапраўдны спонсар, а хто будзе ахвяраваць на царкву ў глухой вёсцы? Толькі калі які багаты сваяк ці зямляк знойдзецца... Вось і маем, што маем.
Я згодна з усім тым, што напісалі. Але лічу, што ўсёж такі праваслаўная царква больш глядзіць на старэйшага брата, чым на самайтойнасці. І пра выгляд беларускага храма як нечага аўтэнтычнага і не падобнага на рускі стыль цяжка казаць. Шмат прыкладаў ёсць - у Наваградку цыбуліну паставілі на былы ўніяцкі храм. І такіх прыкладаў шмат, і гэта робіцца менавіта ў нашы часы. І самае абавякзовы густ праваслаўных, гэта золата на купалах. Ну так каб па багатаму. У нас так шмат зрайнаваных цэркваў, якія можна аднавіць па мінулым планам і вярнуць ім жыццё. Але чамусьці праваслаўе шукае іншае выйсці - лезе на каталіцкія і ўніяцкія храмы. У нашай краіне, усё скаардынавана ў адных руках, не думаю, што царква як і прэзідэнт не ведаеш, што робіць левая рука ці правая рука. Усё яны цудоўна ведаюць, толькі калі трэба змаўчаць, маўчаць, а пасля робяць вялікія круглыя вочы.
Цалкам падзяляю вашую думку наконт недапушчальнасьці зьмененьня гістарычнага аблічча нашых старажытных храмаў. Але тут ня ўсё адназначна, бо ёсьць нюанс, пра які звычайна ня ведаюць. Я недарэмна казаў, што ўсё залежыць ад густу таго ці іншага канкрэтнага сьвятара. Справа ў тым, што ў Праваслаўнай Царкве адсутнічае адміністратыўная падпарадкаванасьць у звычайным яе разуменьні. Прыходзкі сьвятар у справах, якія не датычацца непасрэдна адпраўленьня набажэнстваў, выкананьня кананічных правілаў і да таго падобных "пытаньняў веры" (якія чалавека нецаркоўнага ўвогуле не тычацца і не цікавяць), цалкам свабодны і самастойны ў сваіх дзеяньнях. Таму ні епіскап, ні мітрапаліт, ні нават Патрыярх ня можа загадваць сьвятару, як павінна выглядаць яго царква, якую вопратку ён павінен насіць па-за сьценамі царквы, на якой мове размаўляць і г.д. Гэта было б парушэньнем свабоды асобы, свабоды яе волі, а такая свабода згодна з праваслаўным вучэньнем зьяўляецца галоўнай каштоўнасьцю. А як гэтую свабоду чалавек ужые - на дабро ці на зло, за гэта ён будзе адказваць не на зямлі... Таму ў вышэйшых іерархаў няма права абмяжоўваць свабоду асобы, а толькі даваць парады, вучыць, выхоўваць, падаваць прыклад. Вы маеце рацыю, пра такія праблемы, як у Наваградку, "наверсе" ведаюць, таму і імкнуцца выхоўваць у новым пакаленьні сьвятароў, у праваслаўнай моладзі нацыянальную сьвядомасьць, павагу да сваёй гісторыі. Гэта і ёсьць тая добрая тэндэнцыя, пра якую я казаў і за якую трэба падзякаваць сучаснае кіраўніцтва БПЦ. Праца сапраўды вядзецца вялікая, але гэта асобная тэма, пра якую, калі цікава, можам пагаварыць асобна. Прывяду толькі прыклад "на тэму архітэктуры": нядаўна адноўленыя цэрквы ў Віцебску, Воршы, новапабудаваныя цікавыя храмы у Смаргоні, Пінску, тым жа Дзятлаве ды іншых. Калі добрая тэндэнцыя будзе падтрымлівацца і пашырацца, то нэгатыўных прыкладаў (Наваградак) будзе ўсё менш, а пазытыўных (напрыклад, Вольна) - усё больш.
хочацца верыць ва ўсё тое што вы напісалі, я ўсё ж такі была іншага меркавання наконт царквы беларускай. Але гэта меркаванне вельмі цяжка мяняць, бо нажаль, тое што яны зараз вучаць святароў гісторыі і самасвядомасці,гэта адчуюць толькі нашыя дзеці па паводзінам святароў. І яны будуць расхлёбваць, тое, што напартачылі сённяшнія бацюшкі.
Але і крытыка патрэбная, асабліва ў выпадках, калі "аднаўляюць" цэрквы местачковыя дзеячы згодна з местачковым жа густам. Прыклад - нэагатычны храм у Райцы (таксама асобная тэма для блогу). Як яго аднавілі? Набыў старшыня сельсавету грузавік цэглы, наняў "бригаду", і тая хуценька "адбудавала" царкву, нават "дызайн" зрабілі - выклалі на алтарнай сьцяне крыж і лічбу "2000". No comments. З аховай помнікаў, Мінкультам і т.д. ніхто, зразумела, ня раіўся. А сьвятару сказалі: вось, трымай, айцец, скажы дзякуй, што хоць так зрабілі, бо на сапраўдную рэстаўрацыю патрэбны сапраўдны спонсар, а хто будзе ахвяраваць на царкву ў глухой вёсцы? Толькі калі які багаты сваяк ці зямляк знойдзецца... Вось і маем, што маем.
Reply
Reply
Я недарэмна казаў, што ўсё залежыць ад густу таго ці іншага канкрэтнага сьвятара. Справа ў тым, што ў Праваслаўнай Царкве адсутнічае адміністратыўная падпарадкаванасьць у звычайным яе разуменьні. Прыходзкі сьвятар у справах, якія не датычацца непасрэдна адпраўленьня набажэнстваў, выкананьня кананічных правілаў і да таго падобных "пытаньняў веры" (якія чалавека нецаркоўнага ўвогуле не тычацца і не цікавяць), цалкам свабодны і самастойны ў сваіх дзеяньнях. Таму ні епіскап, ні мітрапаліт, ні нават Патрыярх ня можа загадваць сьвятару, як павінна выглядаць яго царква, якую вопратку ён павінен насіць па-за сьценамі царквы, на якой мове размаўляць і г.д. Гэта было б парушэньнем свабоды асобы, свабоды яе волі, а такая свабода згодна з праваслаўным вучэньнем зьяўляецца галоўнай каштоўнасьцю. А як гэтую свабоду чалавек ужые - на дабро ці на зло, за гэта ён будзе адказваць не на зямлі... Таму ў вышэйшых іерархаў няма права абмяжоўваць свабоду асобы, а толькі даваць парады, вучыць, выхоўваць, падаваць прыклад. Вы маеце рацыю, пра такія праблемы, як у Наваградку, "наверсе" ведаюць, таму і імкнуцца выхоўваць у новым пакаленьні сьвятароў, у праваслаўнай моладзі нацыянальную сьвядомасьць, павагу да сваёй гісторыі. Гэта і ёсьць тая добрая тэндэнцыя, пра якую я казаў і за якую трэба падзякаваць сучаснае кіраўніцтва БПЦ. Праца сапраўды вядзецца вялікая, але гэта асобная тэма, пра якую, калі цікава, можам пагаварыць асобна. Прывяду толькі прыклад "на тэму архітэктуры": нядаўна адноўленыя цэрквы ў Віцебску, Воршы, новапабудаваныя цікавыя храмы у Смаргоні, Пінску, тым жа Дзятлаве ды іншых. Калі добрая тэндэнцыя будзе падтрымлівацца і пашырацца, то нэгатыўных прыкладаў (Наваградак) будзе ўсё менш, а пазытыўных (напрыклад, Вольна) - усё больш.
Reply
Reply
Leave a comment