З Тэатрам імя Горкага якая праблема, ён стаіць насупраць турмы. Сяброўка там сядзіць сярод іншых, мы з сябрамі называем гэту сітуацыю ўсю "прынцэса ў замку". Таму маленькі рытуал. Перад спектаклем ды і пасля спектакля пастаяць на ганку, перадаць маўклівае прывітанне тым, хто там, і хто гэты спектакль не пабачыць. у некаторым сэнсе ім пашанцавала.
Ну і вы разумееце, што на спектакль "Браты Карамазавы" я трапляю ў адмысловым настроі, які, судзячы па спектаклі, акцёры не падзяляюць. Таму што, мне здаецца, у такія часы, якія мы перажываем, ты права не маеш граць хрэновыя спектаклі. А "Браты Карамазавы" прыклад, на жаль, абсалютна ад балды зробленай работы.
Мне тым бальней ад таго, бо я шчыра люблю многіх, хто ў тым спектаклі заняты.
Час паказаў, што Дастаеўскі суперактуальны. Але. Няма злавеснай цішыні ў залі, ніхто не хлюпае насамі, не ўстае не апладзіруе, не крычыць лозунгаў. Прычым Дастаеўскі, назавем рэчы сваімі імёнамі, абсалютна рускамірны пісьменнік. Можна на падставе яго тэкстаў зрабіць такі годны прарасійскі спектакль, пасля якіх людзі пачкамі будуць запісвацца нацыстаў знішчаць. але атрымалася хіба нейкая хітрая ідэалагічная дыверсія - абсалютна беззубы спектакль па Дастаеўскім. і праблема не ў тым, што кніжка лепш і фільмы ёсць лепшыя. а ў тым, што адзінае чым гэты спектакль карысны, то хіба тым, што пераказвае сюжэт тым, каму чытаць лянота. я дарэчы магу аддаць належнае даволі ўцямнай інсцэніроўцы, ёсць завязка, цікава зроблена загадка, дык хто ж забіў. але гэта я ведаю, мне нецікава.
Вось Іван Карамазаў крычыць, што не прымае свету, у якім забіваюць дзяцей, а тут яны пад бомбамі мруць сотнямі. А артыст чытае са сцэны гэты маналог, і не адбываецца нічога. я асабіста гэтага артыста не ведаю, дапусцім ён умее лепш, і яму сапраўды баліць за памерлых дзяцей. але па факту са сцэны ён гэтыя радкі проста прачытаў. там не было акцэнту па дзеянні на тое, што гэта важна, ні крока, не ўзмаха рукой, ні позірка, не было паўзы, і словы забалталіся. ніхто не ахнуў і ўсплакнуў. не было сорамна і горка. тое, што па п'янай справе зараз крычаць у сямейных спрэчках, што з ненавісцю пішуць адзін аднаму ў сацсетках, са сцэны, якая з'яўляецца павелічальным шклом, - прагучала як быццам бы гэтыя забітыя дзеці гэта не тут побач, а ў 19-м стагоддзі нейкія абстрактныя янычары з падручнікаў кагосьці штосьці там на пікі паднялі - даўно і не праўда. гэта трэба сумець так зрабіць.
я нават пачытаў тэкст Пепеляева пра спектакль, там пра гэтага артыста сказана, што ён адкрыццё, што там "ураган дзеяння". а я кажу, што павінна быць сорамна за такую працу. а калі гэта рэжысёрская задума такая (а падобна на тое), то прымусіць артыстаў існаваць у рысунку ролі, які не дазваляе ім раскрыць свой тэмперамент, дасягнуць пэўных межаў, стварыць сапраўдны эмацыйны ураган, а не той, пра які толькі ў савбеліі напішуць - ну гэта я не ведаю. за што ж Вольга Клебановіч так артыстаў свайго спектакля не любіць...
Таму што гэтаксама бледна і бескалярова граюць у гэтым спектаклі абсалютна ўсе (за выняткам Алега Коца ў ролі слугі).
я тут накінуўся на хлопчыка-дэбютанта. але я проста раз'юшаны, як астатнія працуюць. Вераніка Пляшкевіч грае ролю Грушанькі. я працаваў з Веранікай на двух праектах, я ведаю, што гэта мара яе сыграць Дастаеўскага. і гэта роля мусіла быць на прэмію Оскар. сцэна Грушанькі і Кацярыны - адна з самых моцных у сусветным пісьменстве. Тут здрада, маніпуляцыя, маральнае самазабойства, а што робіць Вераніка? Яна фарсіруе цялеснасць нейкімі сваімі рухамі, фарсіруе бодры голас. І на адной інтанацыі праводзіць усю сцэну, як быццам, гэта Астроўскі, а не Дастаеўскі, і ў Грушанькі няма ні секунды вагання, сумневу, як быццам бы яе сэрца не поле бойкі д'ябала і бога. я разгублены. і гэта Пляшкевіч, і гэта самая таленавітая артыстка свайго пакалення, для каго не павінна быць складаных задач. і яна выдае гэтую чытку за ролю? я павінен сяброў вадзіць у Тэатр Горкага на Пляшкевіч-Грушаньку. але гэта не мае сэнсу.
Дастаеўскі ж выключна сцэнічны пісьменнік, таму што ў яго ўвесь час нейкія "атракцыён". Настрой у эпізодзе спачатку адзін, а потым мяняецца на супрацьлеглы. Вось я для прыкладу, пішучы тэкст, залез паглядзець нядаўні фільм Пятра Зяленкі "Карамазавы" і знайшоў эпізод, дзе Кацярына прыходзіць да Міці прасіць грошы. Ён у фільме доўжыцца 50 секунд, але колькі там жарсці, брутальнасці і высакароднасці і нейкага адчаю, што з бруду выбрацца не атрымліваецца. Гэта тая самая еўрапейская эстэтыка, якой мы грэбуем. Але ў гэтым Міці Карамазаве я пазнаю расійскіх салдат, якія тэлевізары ў Алтай дасылаюць.
А як гэты самы эпізод граюць у спектаклі Руслан Чарнецкі і Віталіна Бідзюк? Міця нібыт расказвае пра сустрэчу Алёшу, які слухае яго на авансцэне. Запальваецца каробка-пакой, туды заходзіць Кацярына, Міця падымаецца да яе. Ён расказвае пра свае перажыванні, але ніякай хіміі ці кантакту паміж акцёрамі не адчуваецца. Чарнецкі бегае вакол партнёркі з грацыяй чамусьці арангутана. Гэта павінна напэўна паказаць, які ён моцны і жарсны, а яна хрупкая і ўразлівая (уязвімая так будзе па-беларуску?). Але гэта сцэна не пра тое, што герой адчуў мяжу, якую не даў рады перасячы. Маўляў, маю права за грошы з беднай дабранраўнай дзяўчынай пераспаць ці твар я дражашчая? І не пабаяўся застацца гэтай твар'ю. Суняў у сябе Карамазава Міця. Гэта рэжысёр не разумее ці артыст не ўмее? Мне не ясна. Для перажывання патрэбна, каб адбыўся нейкі ўнутраны працэс, а тэкст чытаецца так хутка, што ты не паспяваеш, нават проста гледзячы, сцяміць, што ж там за эмоцыя за гэтымі словамі стаіць. Проста паглядзець у вочы партнёрцы, каб усталявалася паміж ім і яе гераіняй нейкая сувязь, нешта складанае - на гэта ў артыста часу няма. "А поле бойкі сэрцы людзей, - кажа гэты Міця Алёшу хрэстаматыйную цытату і без паўзы внахлёст: Маё сэрца, Алёша". Ці ёсць сэрца ў артыста Чарнецкага? Звонку не бачна.
Аляксандр Ткачонак незразумела навошта грае Фёдара Карамазава. Гэта не яго амплуа. Але, відаць, раз ён цяпер галоўны артыст тэатра, то толькі ён і можа. І ён нібыта і інтаніруе добра, але так хутка лупіць тэкст, што раз-пораз проста перастаеш разумець, што ён кажа. А сутнасць бацькі Карамазава ў тым, што ён увесь час сябе пярэчыць, і з кепскай дыкцыяй там аскепкі сэнсу губляюцца. І застаецца толькі сапраўдная існасць Ткачонка, які ёсць геніальным складаным шматслойным комікам. Калі ён кліча Грушаньку, а Руслан Чарнецкі хаваецца, каб яго забіць - гэта камічны эпізод з вадэвіля.
Я ў шоку проста, што так аказваецца можна. То бок у тэатры ёсць мастацкая рада, ёсць кодэкс гонару артыста тэатра. І заступіцца за жанчыну, якую валакуць міліцыянты - гэта не варта гонару артыста Тэатра Горкага, а зрабіць з "Братоў Карамазавых" вадэвільчык - гэта ціпа норм. І гэта выдаюць нам за твор мастацтва акадэмічнага нацыянальнага тэатра?
Я выходзіў у антракце з адчуваннем, што тупа змарнавалі мой час. мне вельмі шкада тэатр для якога паставіць такіх "Братоў Карамазавых" - гэта дастаткова, гэта поспех. ну што ж у вас ёсць Пепеляеў, савецкая беларусія назвала ваш спектакль шэдэўрам, ён пасталее кніжку пра вас напіша, у энцыклапедыі там не ведаю. можаце і далей рабіць выгляд, што ўсё нармальна.
я кажу, што ненармальна, што так нельга. але мяне можна не слухаць. я ўсё роўна выцярпеў толькі першы акт, заўсёды можна сказаць, што вось другі быў геніяльным. я вас так люблю, што мушу пакінуць вам магчымасць такога контраргумента.