Агледзеўшы царкву, я ўжо зьбіраўся ехаць дадому, але пабачыўшы на горцы пару міжванных будынкаў, паддаўся " тлетворному вліянію" шаноўнага yozas_gubka ды пакрочыў глядзець, што там яшчэ відаць...
Вось мы і дабраліся ад твору Bernini да твору Borromini. Ад гэтых двох у Рыме нікуды не падзецца. Калі ж вы здолелі ад іх схавацца, то не расслабляйцеся - дзесьці побач вас пільнуе трэцьці - Buonarotti...
( Read more... )
Перш, чым пайсьці далей, затрымаемся яшчэ крыху, каб глянуць на калекцыю розначасовых скульптурных фрагмэнтаў, сабраную на мурах портыку і дзядзінцу San Silvestro, бадай што найбагацейшую ў Рыме сярод падобных...
( Read more... )
Piazza della Minerva. Выбачаюся, бо не ўстрымаўся, каб у чарговы раз не паказаць вам elefantino. Зато гэтым разам абмінаю Pantheon ды S. Maria sopra Minerva...
( Read more... )
У выніку аб'яднаньня Італіі Рым займеў пэўную колькасьць пампезных адміністратыўных будынкаў. Palazzo di Giustizia, хіба што найцікавейшы з іх, быў узьведзены Guglielmo Calderini ў 1889 - 1910гг
( Read more... )
На першы погляд S. Ivo падобны да іншых рымскіх цэркваў, якія перад уваходам маюць падворак, атачоны портыкам. Тут, аднак, ролю портыку выконвае палац рымскага унівэсытэту La Sapienza, да якога Borromini дабудаваў капліцу...
( Read more... )