PASSEGGIATE ROMANE -143. На Monte Mario і далей. XI - Piazza Cavour. Palazzo di Giustizia.

Apr 07, 2016 23:26


У выніку аб'яднаньня Італіі Рым займеў пэўную колькасьць пампезных адміністратыўных будынкаў.  Palazzo di Giustizia, хіба што найцікавейшы з іх, быў узьведзены Guglielmo Calderini ў 1889 - 1910гг.
Гледзячы на гэткага памеру будыніну, мімаволі падумаеш, якім чынам старажытны рымскі сэнат даваў рады з кіраваньнем імпэрыяй з невялічкага будынку на форуме...


1
...Звычайна побач з будынкамі італьянскіх дзяржаўных установаў месьціцца масянжовая постаць якога-небудзь масона выбітнага дзеяча...


2
...У дадзеным выпадку - гэта  Кавур...


3


4


5
Фантанчык перад фасадам можа дапамагчы ацаніць размах будовы...


6


7
Chiesa Valdese на другім краю пляцу...

Гледзячы на яе прыгадваю старую показку:
- Скажы, ў чым розьніца паміж езуітамі і дамініканамі?
- Ведаеш, езуіты змагаліся з пратэстантамі, а дамінікане з альбігойцамі...
- І што?
- Вось ты калі-небудзь сустракаў пратэстантаў?
- Вядома, шмат разоў.
- А альбігойцаў?


8
Ня ведаю, ці можна дзесьці знайсьці альбігойцаў, а вось вальдэнсаў можна пабачыць тут.


9
...Але ж пакінем у супакоі вальдэнсаў і вернемся да нашых баранаў італьянскае юстыцыі...


10


11
Дэталькі на бакавым фасадзе...


12


13
Перад фасадам з боку Тыбру разьмешчаны шэраг скульптураў...


14
...і яшчэ пара фантанаў...


15


16


17


18
І нарэшце, апошні позірк на галоўны фасад з Ponte Umberto I...


19
Працяг будзе...


scultura, fontana, photo, italia, roma

Previous post Next post
Up