Чарговы раз наведаў адзін са сваіх любімых гарадоў. Як заўжды, шмат уражанняў. Але ў гэты раз паездка адзначылася проста цэлым вагонам новага экспірыенса. Аб гэтым ніжэй.
1. Першы раз у жыцці спазніўся на цягнік (Менск - Берасце), бо тупа не змог выклікаць таксі з 5.15 да 6.00 раніцы - ні ў адной службе не было машын у маім раёне і ніхто не згаджаўся ехаць. Гарыце ў пекле, ёбаныя бамбілы! Такім чынам, бацька
julie-alar (яна-та на гэты цягнік паспела і пасля чакала мяне ў Берасці), павёз мяне машынай у Баранавічы, каб там на нешта перасесці (з Менска білетаў не было). І вось мы, злыя і абураныя, выязджаем з Менску, уключаем у машыне радыё, а яно радасна перадае "Опять от меня сбежала последняя электричка". Пераможца ў намінацыі "тролінг года" вызначаны :) Так жорста мяне не троліў, пэўна, ніхто да гэтага.
2. Першы раз у жыцці пабываў на польскім вяселлі. Собсна, яно й паслужыла прычынай нашага з
julie-alar прыезда. Юліная сяброўка запрасіла нас на такое важнае мерапрыемства. Хоць маладыя самі з Варшавы, праходзіла ўсё ў гарах (недалёка ад мяжы са Славакіяй). Залудзіў я там нармальна (Цытрынувка - збс!) :) Таксама Юля паймала букет нявесты, а я ў наступным конкурсе паймаў гальштук жаніха (у іх гэта замест кідання падвязкі). Па выніку палякі ўсёй залай зараджалі у наш бок "Беларусь" і "горка". Карацей, вы разумееце ;)
3. Першы раз у жыцці варыў манку. Не сабе. Юля захварэла (напэўна, самы непадыходзячы момант), таму я выступаў у ролі дапаможніка ў выздараўленні. Незвычайнае адчуванне, скажу я вам. Як кажа Юля, гэтую кашу можна было нават есці.
4. Першы раз у жыцці бачыў карціну "Бітва пад Воршай". Арыгінал. Аж дух захапіла. Польскія музеі і выставы - гэта не нашыя скудныя экспазіцыі за дзікія грошы.
5. Першы раз у жыцці закупіўся так, што валок на Радзіму аж дзве сумкі са шмотам, жратвой і півасам (не толькі сабе, але і падарункі). На мытні мне задалі канкрэтнае пытанне: "Дык вы з чым туды ехалі? У вас жа тут усё новае!"
Вось такая вясёлая паездка. Можна яшчэ шмат чаго напісаць пра паходы ў музеі, прыгоды ў гандлёвых цэнтрах, гарадское жыццё і газ на Кіцкего. Але вось на закуску лепей фотка.