Здараецца

Feb 08, 2013 12:45

Здараецца, часамі сумна стане.
Не, без нагоды. Проста ад балды.
І неяк задаеш сабе пытанне:
“Ці ты насамрэч быў такім заўжды?”

Ты ж марыў вандраваць па цэлым свеце,
Гуляць пад небам з ночы да рання.
Цяпер жа думка, як па гэты леце
На адпачынак у Турцыю зганяць.

Нібы вар’ят, ляцеў на трэніроўку
Ды будучыя тытулы лічыў.
А зараз увесь твой спорт - то рухам лоўкім
Перад канапай целік уключыць.

Любіў застацца з кніжкамі сам насам,
Іх праглынаў адную за другой.
І што чытаеш ты апошнім часам?
Меню, рэкламкі, ды e-mail свой.

Ды свой праект насіў у летуценнях,
Ідэі новыя цягнулі, як магніт.
Куды прыйшоў? Мяжа тваіх імкненняў -
Доўгачасовы й выгадны крэдыт.

З сябрамі час умеў выдатна бавіць:
Гудзелі так, што ледзь не тросся свет.
Засталася цяпер адна забава:
Паесці, целік, ложак, інтэрнэт.

І што ты сумны сеў ля манітора?
Падумаў, што жыццё пайшло не так?
Магчымасцяў навокал - проста мора.
Хто хоча, той і зробіць - гэта факт.

успаміны, вершы, роздумы

Previous post Next post
Up