Непрафесіяналізм

Feb 11, 2012 01:06

Сёньня чарговы раз пераканаўся, што сістэма ня толькі сама вырадзілася, але й таксама прымусіла вырадзіцца разуменьне ў некаторых яе частак. Справа ў тым, што па дарозе з крамы я пабачыў пад пад'ездам дома машыну хуткай дапамогі. Побач з машынай стаяла, прабач Госпадзі, "дохтарша" ў поўным абмундзіраваньні і смачнымі зацяжкамі вынішчала цыгарэту. Альбо гэта такая вычварэнская форма альтруізма (маўляў, іншых уратую, а на сябе похер), альбо звычайны далбаебізм спалучаны з непрафесіяналізмам.

Так-так, менавіта непрафесіяналізмам. Па-мойму, паліць для медыка ёсьць ледзь што не яго верхам. Нават калі ён разумее, што гэта дрэнна і ўсім сваім пацыэнтам раіць пазбягаць гэтай звычкі. Ну гэта, напрыклад, як журналіст, што ў рэдакцыю здае нармалёвыя граматныя матэр'ялы, а ў сваім блогу ці дзёньніку піша з памылкамі ці ўвогуле "па-албанску". Тым больш, што гэтая, халера, "дохтарша" яшчэ да таго ж жанчына, якая падае прыклад будучым маці. І знайдуцца ж тыя, хто скажа: "Ды казкі гэта ўсё пра шкоду цыгарэт! Вунь, паглядзіце, нат самі дактары смаляць!"

Тая ж самая сітуацыя і з царквой. Папы кажуць пра братэрства, узаемадапамогу, Царства Нябёснае, Страшны Суд, першаснасьць духоўнага перад матэрыяльным і г.д., што не перашкаджае некаторым з іх (ня ўсім, канешне) жыць на шырокую нагу за народныя сродкі. Таму-та і аўтарытэт царквы сёньня не на самым, скажам так, высокім узроўні. І гэта таксама, калі ўжо на тое пайшло, непрафесіяналізм.

скаты, гамон, ахтунг, роздумы, нататкі

Previous post Next post
Up