Зімовае

Feb 13, 2012 16:49

Сьняжок рыпіць, іскрыцца пад нагамі,
Уся краіна белая, бы гусь,
Мароз гатовы зьесьці з патрахамі,
Але да фені гэта мне чамусь.

Чаго надвор’я гэтага баяцца,
Ніколі я ў жыцьці не разумеў.
Гэта ж найлепшы час для добрай працы,
Ці каб у лесе пагуляць між дрэў.

Ня знойдзеш часу лепш для трэніроўкі,
Энэргіі цяпер - хоць адбаўляй.
Апроч спартухі - шапку і вятроўку -
Заняткі выйдуць, быццам трапіў у рай!

Выдатна і сагрэцца ў цёмны вечар,
Ды крамбамбулі трох прыгаварыць.
З сябрамі зладзіць у горадзе сустрэчу,
Шпацыраваць па вуліцах старых.

А лазьня ўзімку - гэта ж проста цуды!
Дубовы венік, піва і парок.
Ня толькі там пазбавішся ад бруду,
Хваробу не падпусьціш ні на крок.

Працягвайце хавацца па кватэрах,
Ды ў статусах пішыце пра дубак.
Усіх вас дасылаю да халеры
Й пайду гуляць на двор я проста так!

прырода, вершы, гут

Previous post Next post
Up