Бабы ў шапках

Jan 18, 2012 11:03

Пісаў я, як жыцьцё мае ідзе,
Да сьцёбу часам быў таксама падкі.
Цяпер жа нагадаю пра людзей:
Ёсьць катэгорыя такая - бабы ў шапках.

Яны заўжды зьяўляюцца зімой,
У час, калі на двор выходзіць холад.
Куды ні кінь ты толькі погляд свой,
Паўсюль адразу ўбачыш іх наўкола.

Напрыклад, у вагонах цягнікоў
Сядзяць яны, нібыта пад прымусам,
(Сьпякота ж - распрануцца ты гатоў)
У шапках мехавых з чырвонай мусай.

І так яны сядзяць, дзе б ні было.
Хоць нават паздымаюць свае курткі,
А шапку зьняць нібыта западло,
Ды чырванеюць аж пад штукатуркай.

Сядзяць у шапках, і ім пофіг дым.
Ды не магу ніяк я нешта ўцяміць:
Ці гэта яны лысыя зусім,
Або гамон ва ўсіх іх з валасамі?

P.S. Нікога пакрыўдзіць не хацеў. Я насамрэч не разумею ЯК ТАК МОЖНА.

вершы, сьцёб, ахтунг, людзі, задрала

Previous post Next post
Up