Глуздаз'язджальнае

Jan 17, 2012 10:21

Сёньня да мяне пачало прыходзіць разуменьне, што я на самой справе пачынаю з’язджаць з глузду ад свайго візіта ў роднае месца. А думка гэтая зьявілася ў маёй галаве пасьля таго, як я прачнуўся сёньняшняй раніцаю і пачаў узгадваць, што бачыў у сьне. Справа ў тым, што ўвогуле сны я бачу вельмі і вельмі рэдка: мо раз на некалькі месяцаў. Звычайна ж ноччу праглядаю проста чорны экран. А цяпер, пасьля тыдня, праведзенага ў бацькоўскім доме за заняткамі фігнёй і ад’яданьнем (нібыта адпачынак), да мяне ноччу пачалі прыходзіць рознага кшталту сны. І калі ўсе папярэднія ночы ў снах я проста бухаў разам з сябрамі, ехаў кудысь на выезд ці проста ўцякаў ад мусароў, то сёньняшні сон навёў мяне на думку, што нешта з маёй жыцьцядзейнасьцю не так.

Дык вось, сёньня ноччу мне давялося бачыць пакойнага расейскага гумарыста Еўдакімава, які стаяў ў шыхтах мітынгуючых побач з расейскай амбасадай у Менску, і на ім віселі два здаравенных плаката з надпісамі (прыводжу, як было) “Откуда дырь в тебе, Онодырь?” і “Полякам к русскому царю - одно окно”. Ня ведаю, якая была мэта пратэсту, але народу сабралося даволі шмат. А праз пару хвілін да мітынгуючых выйшаў наш АРоЛ, але ў трошкі незвычайным выглядзе: увесь курчавы й рыжы (аж чырвоны), з вусамі і вялізнай барадой і з ярмолкай на лысіне, і заявіў: “Наша вера - главное в нашей жизнедеятельности”. І вось на гэтым месцы я прачнуўся ад званка ў дамафон. Сяджу вось і думаю, ці не час ужо вяртацца назад у Менск да звычайнага ладу жыцьця?

палітыка, гамон, ахтунг, дом, нататкі

Previous post Next post
Up