Творчы крызіс

Jun 03, 2011 17:52

Калі ў краіне крызіс і разлад,
Ды цэлы мех праблем эканамічных,
Пра МВФ і ШОС усе кажуць шмат.
Я ж напісаць хацеў вам верш лірычны.

Вось толькі, калі ў краму я зайшоў
Прыдбаць сабе пахаваць ды гарбаты,
Высокіх не знайшлося ў мяне слоў -
Трохпавярховым вылаяўся матам.

Яшчэ прыблізна так жа я загнуў,
Як ўбачыў актуальны курс валюты
Й заробак на даляр перавярнуў:
Гэта ж гамон насамрэч нейкі люты!

Пісаць хацеў пра лёсы і пра рок,
Пра прыгажосьць бярозавага гаю,
Як гойсае між дрэваў вецярок -
Такі ж у кашальку маім гуляе.

Хацеў пафіласофстваваць цяпер,
Ці шэраг гістарычных узьняць пытаньняў,
Ды готыкай заняцца трохі... Хер!
На думку мне прыходзіць толькі Саня.

Уся аналітыка й статыстыка даўно
У Інтэрнэце зьмешчана адкрыта.
Як начытаешся, пазбавішся ўсіх сноў,
Ня йдзе нат падрыхтоўка да іспыту.

Я мог пісаць аб марах, не пра быль,
Ды чалавек - нахабная істота.
Які высокі, да халеры, стыль,
Калі бяз грошай ты і жраць ахвота?

вершы, палітыка, гамон, ахтунг

Previous post Next post
Up