Чаму мяне так доўга не было

Aug 11, 2011 16:11

Пакеты, скрыні, сумкі, пачкі, клункі,
Прыступкі, пераходы, этажы.
А ў галаве праносяцца малюнкі -
Выявы месцаў, дзе пасьпеў пажыць.

У дамах прыватных і апартаментах,
У радні сваёй і у чужых людзей.
Шукаў праз Інтэрнэт і ў агентаў
Ты месца, каб зваць домам надалей.

Гісторыя свая на кожнай хаце,
І ты іх ўсе з падзякаю прымаў,
Бо гэтак спазнаеш жыцьця багацьце -
Такога у падручніках няма.

Дзівуешся на лад жыцьця і звычкі,
Ды некага чамусьці вучыш сам.
Адны ўсё раксладаюць па палічках,
У іншых жа не хата, а бедлам.

І хоць не скажаш, што жывецца туга,
Бо горшае ты бачыў, і ня раз,
Сябе ты адчуваеш валацугай,
Як рэчы пакаваць прыходзіць час.

Зноў нешта нечакана адбылося -
Адразу ж па аб’явах ты палез,
Каб новы распачаць віток у лёсе.
Усё жыцьцё - суцэльны пераезд.

горад, вершы, роздумы, задрала

Previous post Next post
Up