Рэклама

May 22, 2011 13:08

Пабачыў сёньня ў мэтро цікавую рэкламу. Па сутнасьці справы стандартная схема рэкламаваньня касметыкі: назва фірмы (крамы), фотка дзяўчыны, слоган і парачку экзэмпляраў. І нічога асаблівага тут, здаецца няма.


Але ж гэта рэклама ў МЭТРО. І таму пабачыў я яе не на адным са сьпецыяльных рэкламных стэндзікаў у вагоне, а падчас таго, як глядзеў на шкло дзьвярэй вагона, стоячы сьпінай да самога плаката. І, як вы ўжо пасьпелі здагадацца, перад маімі вачыма паўстала наступная карціна.


Зараз мне не дае спакою пытаньне, што гэта: эпік фэйл або агрэсіўны маркетынг?

горад, рэчы, сьцёб

Previous post Next post
Up