Справаздача

Apr 07, 2011 23:56

Па практыцы пішу я справаздачу,
Бо трэба, каб яе я заўтра здаў.
Але адразу хочацца адзначыць:
Нічога там я не перакладаў.

Мне што, ня мае болей, чым заняцца?
Няма ў дні маім гадзін пустых.
Я час вучобе лепей прысьвячу ці працы,
Ды не пісаньню нейкае лухты,

Якая, да таго ж, зусім ня трэба
Ні унівэру гэтаму ні мне.
А проста так бяз мэты грызьці глебу
Для галачак у паперках? Не-не-не…

Каго ты ні спытай, дык кожны скажа,
Што мала сэнсу бачыць у гэтым усім.
Пры гэтым шчэ палова параў - лажа:
Гадзіну дваццаць тупа ні аб чым.

Хаця хапае тут і добрых рэчаў,
Што ўзгадаць змагу я апасьля.
Сюды ж я і пайшоў таму, дарэчы,
Каб у мове быць зусім не па нулях.

Таму харош ужо псаваць паперу,
Бо колькі напісаць яшчэ - пабач!
А запазычанасьцяў - проста дахалеры,
Ды хутка трэба будзе здаць курсач…

вершы, унівэр, гамон, засада, ахтунг, задрала

Previous post Next post
Up