May 09, 2011 16:43
Краіна адзначае сёньня сьвята:
Пампезна і разгульна, як заўжды.
З трыбуны і экрана так заўзята
Нам гоняць, што жывем мы без бяды.
І, можа, нават нехта і ня верыць,
Што мы зямны пабудавалі рай,
Усё роўна ён ня зробіць ніхалеры.
Чаго ж тады? Давай, народ, гуляй!
Шыхтуйцеся ў калоны на парадзе,
Куды пад подпіс вас пагоняць усіх.
Альбо ўтыкайце па БТ ці Ладзе,
Як будзе “бацька” віншаваць старых.
Чорна-аранжавыя стужкі павяжыце
Куды заўгодна, хоць сабе на хер,
Ды песьні ўсё савецкія равіце,
Каб гонар ваш адчулі ўсе цяпер.
На сьвяткаваньняў ўсеагульнай хвалі
Спусьціце ў крамах усе свае рублі.
“А чё, деды, в натуре, воевали!” -
Чым не нагода хавальнік заліць?
Напрыканцы, канешне ж, буз сумненьняў,
Каб канчаткова зблізіцца з вайной
У цёплы і прыгожы дзень вясеньні,
Устроіць варта добры мардабой.
ідэя,
бухло,
вайна,
вершы,
гамон,
роздумы