"Гэта залёт!" (с)

Dec 15, 2010 21:29

Іду я, значыцца, сёньня ў дальні канец адміністрацыйнай часткі нашага факультэта, каб падзівіцца на зьмяненьні ў раскладзе іспытаў. Саму гэтую адміністрацыйную частку, як і водзіцца, ўпрыгожылі ў сувязі з надыходзячымі сьвятамі: мішура, дожджыкі, цацкі, малюначкі і г.д. Праходзячы побач з кабінетам дэкана, я заўважаю, што нейкі вясёлы чалавек прыляпіў на ягоныя дзьверы пад самай шыльдай з імём і пасадай вялікую выяву Дзеда Мароза. "О, б$%ть, похож!" - са звычайнай для мяне гучнасьцю й інтанацыяй заяўляю я. Абарочваюся, і бачу за сваёй сьпінай (на дыстанцыі прыблізна ў локаць) каго? Дакладна - Мікалаева Мікалая Пятровіча - гаспадара дадзенага кабінета. Падараваўшы мне даволі двухсэнсоўны погляд, дэкан зайшоў да сябе.

З такой нагоды ўзьнікае пытаньне: "Мне запазычанасьці па прадметах здаваць, ці ўжо сэнсу ўсё роўна няма?".

сьцёб, унівэр, гамон, засада, ахтунг, нататкі

Previous post Next post
Up