Сёньня выцягнуў з паштовай скрыні даволі цікавую штуковіну. Вось гэта я разумею - агітацыя! Першая сапраўды слушная агітацыйная рэч, якую я атрымаў за апошні час. Правільна - нехер на ўсялікія выбары з плошчамі хадзіць. Ідзі лепей у краму ды вазьмі батл. І будзе табе здароўе, дабрабыт, гармонія і шчасьце ў надыходзячым новым годзе, халера цябе бяры!