Красавік пакуль што стаў для мяне самым удалым месяцам. Гэта што тычыцца заробка і працы. Я нарэшце дасягнуў стратэгічнай лічбы, на якую з самага пачатку мяне арыентаваў дырэктар. Улічваючы, што жонка таксама пачала зарабляць, у нашай сям'і праз амаль год сумеснага жыцця з'явіліся хоць нейкія перспектывы для матэрыльнага дабрабыту.
Між тым, у суботу Каця атрымала допуск, гэта значыць, што днямі яна афіцыйна стане бортправадніком 3-га класу. Недзе праз месяц атрымае першы годны заробак. І нам будзе лягчэй
( Read more... )